Знайсці
03.04.2024 / 18:102РусŁacБел

«Халасцяк без вышэйшай адукацыі». У Беларусі вызначылі партрэт тыповага педафіла

У Следчым камітэце Беларусі далі крыміналагічную характарыстыку педафіла. Прадстаўнік ведамства Юрый Вараўка расказаў пра некаторыя агульныя характарыстыкі, часта ўласцівыя для такой катэгорыі злачынцаў, піша БелТА.

Юрый Вараўка. Скрыншот з відэа

«94% асоб, якія здзяйсняюць палавыя злачынствы ў дачыненні да дзяцей, не маюць вышэйшай адукацыі. Гэта значыць, у іх базавая, сярэдняя або сярэдняя спецыяльная адукацыя.

Акрамя таго, асобамі, якія знаходзяцца ў шлюбе, здзяйсняецца каля 40% такіх злачынстваў», — адзначыў прадстаўнік Следчага камітэта. Юрый Вараўка дадаў, што астатнія 60% — гэта альбо халастыя, альбо разведзеныя.

Вылучыў ён і асноўныя прычыны такіх злачынстваў: алкагалізм, разбэшчанасць, сэксуальная нездаволенасць, адзначыўшы пры гэтым, што педафілія з'яўляецца псіхічным захворваннем.

«Хоць мы гаворым пра педафілію, мы павінны змагацца менавіта з прычынамі. Асноўная маса тых, хто здзяйсняе палавыя злачынствы ў дачыненні да дзяцей, — людзі, якія проста не бачаць межаў або не могуць сябе кантраляваць», — заявіў Юрый Вараўка.

Чытайце таксама:

«Таемны кліент» сачыў за гасцямі «вострава педафілаў» Эпштэйна па сігнале іх тэлефонаў

Генпракуратура ўзялася за «нармалізацыю» нетрадыцыйных адносін

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

У Магілёве затрымалі 35-гадовага педафіла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
даведка/адказаць/
03.04.2024
4% составляют педофилы от совершивших половые преступления в отношении малолетних детей, что слишком мало для того, чтобы делать далеко идущие выводы и автоматически распространять их на всю популяцию.
0
цифры где дядя/адказаць/
04.04.2024
алкагалізм, разбэшчанасць, сэксуальная нездаволенасць, адзначыўшы пры гэтым, што педафілія з'яўляецца псіхічным захворваннем.

Это всё то что предлагает Беларусам режим агрофюрера
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031