Знайсці
03.04.2024 / 08:365РусŁacБел

Польшча перастала выпускаць у Беларусь люксавыя аўто па просьбе Латушкі?

Пачынаючы з 23 сакавіка Польшча перастала прапускаць у Беларусь аўтамабілі пэўных катэгорый і іншыя падсанкцыйныя тавары. Пагаворвалі, што гэтае пытанне лабіяваў Павел Латушка. «Наша Ніва» спытала ў палітыка, які яго ўнёсак у гэтую справу.

Павел Латушка. Фота: «Наша Ніва»

Павел Латушка кажа, што ён неаднаразова агучваў свае прапановы па кантролі за выкананнем санкцый і іх узмацненні пад час розных сустрэч з прадстаўнікамі ўрада Польшчы, Літвы і Латвіі, а таксама з Упаўнаважаным ЕС па пытаннях санкцый Дэвідам О’Саліванам.

Пасля таго, як летам 2023 года краіны Балтыі пастрожылі кантроль за выкананнем санкцый, НАУ накіравала прапанову Польшчы прыняць аналагічныя меры.

«Яшчэ 4 ліпеня 2023 года мы накіравалі асобныя лісты ў МЗС і МУС Польшчы. Гэтыя прапановы ў далейшым былі перанакіраваныя ў Міністэрства фінансаў Польшчы для наступнага вывучэння, пра што мы былі праінфармаваныя», — кажа Латушка.

26 студзеня 2024 года кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі і Эстоніі зацвердзілі пагадненне Балтыйскага рэгіёну аб прымяненні адзіных мер кантролю, звязаных з выкананнем санкцый, якія прадугледжвалі патрабаванне да перавозчыкаў паказваць дэкларацыю вытворцы.

«На сустрэчы 15 лютага 2024 года мы абмяркоўвалі гэтую тэму з намесніцай міністра замежных спраў Польшчы Хенрыкай Масціцкай-Дэндзіс», — адзначыў Латушка.

Папярэднюю інфармацыю аб прыняцці пастановы, на якую спасылаюцца польскія мытнікі, калі адмаўляюць пераганяць аўто праз мяжу, НАУ атрымала 22 сакавіка 2024 года падчас сустрэчы ў МЗС Польшчы. То-бок за дзень да таго, як пачала з’яўляцца інфармацыя пра новыя патрабаванні з боку польскай мытні.

«Такім чынам, мы бачым, што цяпер кантроль узмацняецца, а таксама будзе прымяняцца адказнасць да парушальнікаў санкцыйных мер аж да крымінальнай», — кажа Латушка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Літоўская мытня затрымала аўтамабіль, які пераганяў беларус

Чаму паток люксавых аўто ішоў праз Польшчу і як іх будуць увозіць цяпер

Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
15
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8
2
гердзень/адказаць/
03.04.2024
растлумачце мне сутнасьць, як гэта нашкодзіла рэжыму?
1
Ноўнэйм /адказаць/
04.04.2024
гердзень, нашаму рэжыму мала чым (ну, не атрымае там нейкіх капеек з мытні, акцызаў з бензіну і г.д.). А вось фашысцкія маскалі, ў большасці сваё падтрымліваючыя вайну ва Ўкраіне, прымусіць шукаць іншыя шляхі для набыцця статусных аўта з ненавіснай ім Гейропы. То-бок, яшчэ раз павалозіць іх тварам па маральнаму лайну. Як па мне, дык і неблага.
0
гердзень/адказаць/
04.04.2024
Ноўнэйм , дзякуй за тлумачэньне. але неяк слабаэфэктыўна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031