Знайсці
03.04.2024 / 09:0010РусŁacБел

На адноўленай вежы Любчанскага замка ўсталявалі купал ФОТА

Гэта трэцяя адноўленая валанцёрамі вежа былой рэзідэнцыі. Раней кіраўнік працамі на замку адзначыўся гучнымі заявамі пра «змагароў».

Фота з працэсам устаноўкі купала на Паўночную (або Дазорную) вежу апублікаваў тэлеграм-канал «ВКЛ».

Паводле канала, купал быў пастаўлены 29 сакавіка. Сама канструкцыя была сабрана нашмат раней і доўгі час стаяла на падворку замка. 

Рэнесансны замак быў пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя магнацкім родам Кішкаў. У XIX стагоддзі на тэрыторыі замка быў пабудаваны сядзібны дом. Да сярэдзіны XX стагоддзя ад замка захаваліся толькі дзве вежы. 

Купал Паўночнай вежы на падворку замка ў 2021 годзе 

У 2003 годзе па ініцыятыве былога вайскоўца Івана Пячынскага быў заснаваны дабрачынны фонд «Любчанскі замак» — каб адрэстаўраваць помнік архітэктуры XVI—XIX ст. 

Паколькі каштоўнасць аднаўлялася на валанцёрскіх пачатках і энтузіязме аднаго чалавека, за гэтыя 20 гадоў часцяком узнікалі пытанні да навуковай адпаведнасці і законнасці работ на замку.

Устаноўка купала на вежу Любчанскага замка. Фота: тэлеграм-канал «ВКЛ»

Канцэпцыя выгляду Любчанскага замка пасля аднаўлення. Фота: тэлеграм-канал «ВКЛ»

Паўночную вежу адбудавалі за рэкордны адзін год. Як адзначаюць адмыслоўцы, яна таксама мае адрозненні ад зацверджанага першапачаткова праекта.

У канцы 2020 года Пячынскі адзначыўся гучным заявамі. Па-першае, ён заявіў, што рады любым валанцёрам і дадатковым рабочым рукам — праўда, калі толькі тыя не з бел-чырвона-белым сцягам. Па-другое, ён быў упэўнены, што «змагары» паганяць гісторыка-культурныя каштоўнасці. 

Пасля гэтага выпадку валанцёраў на Любчанскім замку яўна паменела. Стабільна аднаўляць замак прыводзілі толькі студэнтаў, якім валанцёрства ішло ў залік летняй практыкі.

 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак»: Калі нехта вывесіць бел-чырвона-белы сцяг, адразу выстаўлю

Маршруты для падарожжаў па Беларусі. Белы Ковель: Безабаронны і нахабны

У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?

Ф. Раўбіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
24
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12
0
Captain/адказаць/
04.04.2024
Идиотство какое-то.. Поставить маковку на башню замка 16 века!
0
Ян Норман/адказаць/
04.04.2024
Ё, Калгасная "оцінковка".Праз пару гадоў праіржавее,аблезе і будзе стаяць уся у рудых пацёках.Дзе архітэктурны нагляд,куды даглядае?Аштрафаваць і папярэдзіць апошні раз.

0
Гнаць у шыю наменклатуру/адказаць/
05.04.2024
Ян Норман, ацынкоўка была б больш аўтэнтычным матэрыялам, гэта алюміній, здаецца. Гэты Пячынскі хоча пакінуць сваё імя ў гісторыі, а ўвойдзе туды як апалячаны самадур- савок і манкурт
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031