Знайсці
02.04.2024 / 14:392РусŁacБел

Пуцін запатрабаваў знайсці «канчатковых бенефіцыяраў» атакі на «Крокус»

«Мы, безумоўна, да іх дабяромся», — кажа прэзідэнт Расіі.

Фота: AP Photo/Vitaly Smolnikov

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які раней выступаў з бяздоказнымі заявамі аб датычнасці Украіны да нападу ў «Крокус Сіці Холе», адказнасць за якое ўзялі на сябе радыкальныя ісламісты, у аўторак загаварыў аб нейкіх «бенефіцыярах гэтага злачынства», піша Бі-бі-сі.

«Тыя, хто ўжываюць гэтую зброю, а гэтая зброя, якая ўжываецца супраць Расіі, павінны разумець, што яна ўзаемна вострая», — сказаў Пуцін на пашыраным паседжанні калегіі МУС Расіі.

«Нам важна ўстанавіць не толькі непасрэдных выканаўцаў, але і ўсе звёны ланцужка, канчатковых злачынных бенефіцыяраў гэтага злачынства. Мы, безумоўна, да іх дабяромся», — дадаў ён.

«У гэтым асяродку няма надзейнай агентуры. Там робяць за грошы ўсё, што заўгодна, кіруючыся не рэлігійнымі, не палітычнымі меркаваннямі, а толькі фінансавымі. Любая інфармацыя лёгка купляецца і прадаецца», — працягнуў Пуцін, не ўдакладняючы, пра які асяродак ён кажа.

Па справе аб нападзе ў «Крокусе» арыштаваны 10 чалавек. Першых з іх прывезлі ў суд са слядамі збіцця або катаванняў. Відэа з меркаванымі катаваннямі былі апублікаваны ў тэлеграме.

З заяваў расійскага следства вынікала, што абвінавачаныя маглі дзейнічаць дзеля грошай. У адным з прэс-рэлізаў СКР гаворка ішла аб тым, што за грашыма яны павінны былі прыехаць у Кіеў.

Украіна называе абвінавачанні ў свой адрас абсалютна лжывымі.

Пуцін у новым выступе таксама выступіў са сцвярджэннем аб тым, што мэтай тых, хто нападаў на «Крокус» «і іх заказчыкаў», было пасеяць «разлад і паніку, звады і нянавісць у нашай шматнацыянальнай краіне, раскалоць Расію знутры».

Чытайце таксама:

ЗША папярэдзілі Расію аб падрыхтоўцы тэракту, але інфармацыі не хапіла, каб выявіць тэрарыстаў — Нарышкін

Пацярпелыя пры тэракце ў «Крокусе» звярнуліся ў СК з заявай супраць уладальнікаў канцэртнай залы

«Перад вачыма стаіць гэты мой забег і словы з песні пра мышалоўку». Беларуска, якая ўратавалася ў «Крокусе», расказала, як ёй гэта ўдалося

У маскоўскім аддзеле паліцыі памёр ураджэнец Чачні, якога затрымалі пасля тэракта ў «Крокусе»

Reuters: Іран папярэджваў расійскія спецслужбы пра падрыхтоўку нападу на «Крокус»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
02.04.2024
Это он про свое ФСБ, там сидят главные бенефициары
0
Woodoo Cult /адказаць/
03.04.2024
Кен, в фсб исполнители и организаторы. Главный бенефициар сам Окурок.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031