Знайсці
01.04.2024 / 14:4817РусŁacБел

Пуцін даручыў зрабіць эканоміку Расіі чацвёртай у свеце да 2030 года

Пуцін таксама даручыў ураду да 2030 года дамагчыся, каб узровень беднасці насельніцтва Расіі ўпаў ніжэй за 7%.

Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін даручыў забяспечыць да 2030 года ўваходжанне Расіі ў чацвёрку найбуйнейшых эканомік свету. Спіс даручэнняў кіраўніка дзяржавы апублікаваны на сайце Крамля, піша РБК.

Пуцін даручыў ураду прыняць меры, якія забяспечваюць «уваходжанне да 2030 года Расійскай Федэрацыі ў чацвёрку найбуйнейшых эканомік свету па аб'ёме валавога ўнутранага прадукту, разлічанаму па парытэце пакупніцкай здольнасці». Урад павінен даць справаздачу перад кіраўніком дзяржавы аб поспехах да 31 сакавіка 2025 года.

Пуцін таксама даручыў ураду да 2030 года дамагчыся, каб узровень беднасці насельніцтва Расіі ўпаў ніжэй за 7%, а беднасці шматдзетных сем'яў — да 12% і ніжэй.

Пуцін таксама запатрабаваў знізіць долю імпарту ў ВУП да 17% і павялічыць несыравінны неэнергетычны экспарт не менш чым на дзве траціны ў параўнанні з 2023 годам.

У канцы лютага 2024 года падчас абвяшчэння Паслання Федэральнаму сходу Пуцін заявіў, што расійская эканоміка ў 2023 годзе паказала добры рост, дзякуючы якому краіна можа ўвайсці ў чацвёрку найбуйнейшых эканомік свету. Цяпер, паводле яго слоў, эканоміка Расіі — найбуйнейшая ў Еўропе па памеры валавога ўнутранага прадукту па парытэце пакупніцкай здольнасці і пятая ў свеце.

Ён адзначыў, што па эканоміцы «расіяне апярэдзілі не толькі вядучыя краіны Еўрасаюза, але і ўсе дзяржавы так званай «Вялікай сямёркі». Ён дадаў, што велізарную ролю ў гэтым адыграў «фундаментальны запас трываласці, які быў зроблены за апошнія дзесяцігоддзі».

Чытайце таксама:

Расія не можа выйграць вайну супраць Еўропы. Вось як гэта даказвае матэматыка

Што будзе з заробкамі і як вырасла залежнасць ад Расіі? Трэнды ў беларускай эканоміцы

У Расіі пракаментавалі сітуацыю з закупкамі беларускага паліва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Paliašuk/адказаць/
01.04.2024
Акрамя жартаў, калі ўсіх бедных адправіць на фронт на ўбой, то зніжэнне іх колькасці да 7% цалкам магчымае раней за 2030. Прынамсі, гэта адзіны сцэнар, які путлер здольны рэалізаваць. Нездарма ж Роскомпозор унёс песню гурта "Порнофильмы" (кавер на Dead Kennedys "Kill the poor") у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў - каб не здагадваліся, што іх чакае.
0
Астра/адказаць/
01.04.2024
Эльф, Google тебе в руки и изучай. И сравни потом с какой-нибудь Польшей или Литвой. Вот вчера, кстати новый ИЛ прошёл испытательный полёт. По ледокольному флоту вообще впереди планеты всей. Атомные электростанции тоже запускают далеко за пределами страны.
3
Иосиф/адказаць/
01.04.2024
Э, некоторые арабские страны находятся выше твоей,хвалёной Европы. И о чём это говорит? Вообще, на стоимость жизни нужно смотреть. Там где я живу, так за полмиллиона долларов только фанерный сарай можно купить.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031