Знайсці
30.03.2024 / 19:258РусŁacБел

У Гродне судзілі маці палітвязня за атрыманыя ёй прадукты

Пенсіянерку Ірыну Панасік аштрафавалі за атрыманне замежнай дапамогі. Яна атрымала прадуктовы набор ад INeedHelpBY, які купілі праз інтэрнэт-краму «Еўраопт». Верагодна, гэта маці палітвязня Валянціна Панасіка, асуджанага на шэсць гадоў калоніі, піша Hrodna Life.

Валянцін Панасік

Суд палічыў, што Ірына звязалася з арганізацыяй INeedHelpBY, якая пазней была прызнаная экстрэмісцкім фарміраваннем. Жанчына падала дакументы з прысудам сына і атрымала тавары на 282,84 рублёў. Так яна нібыта прычыніла шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам і парушыла абз.2 п. 2 Дэкрэта Лукашэнкі ад 25.05.2020 № 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» (у рэдакцыі ад 08.11.2021 № 7).

Ірына віну не прызнала. Суд Ленінскага раёна 15 сакавіка пастанавіў аштрафаваць яе на 30 базавых велічынь (1200 рублёў) і спагнаць на карысць дзяржавы кошт дапамогі — 282,84 рублёў. Таксама ў яе канфіскуюць тэлефон.

Валянцін Панасік 5 студзеня 2022 года быў асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць заклікі да вулічных пратэстаў, актыўнага супраціву ў выпадку іх падаўлення. Ён трапіў у спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» — яму забароненыя грашовыя пераводы. Утрымліваўся ў гродзенскай турме № 1, цяпер — у бабруйскай ПК № 2.

Усяго ў Беларусі цяпер вядома пра 127 судоў па справах, звязаных з INeedHelpBY. Сярод іншага, іх абвінавачваюць у тым, што яны «неправамерна легітымізавалі злачынцаў», надаючы ім «псеўда-статус палітвязняў».

Чытайце таксама:

Шматдзетную маці з Пастаў аштрафавалі за атрыманне дапамогі ад INeedHelpBy

Праз дапамогу сыну-палітвязню прайшла праз суд і мусіла ўцячы ў Літву. Гісторыя Аксаны Хіневіч

Мінімум 100 судоў. Працягваецца пераслед за атрыманне дапамогі праз INeedHelpBY

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
14
Абуральна
57
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
30.03.2024
Канешне палітвязьні, а хто, што значыць неправамерна. Самі мусара нават так і называюць палітычнымі, бо гэта абгрунтавана і відавочна
0
Ведзьма /адказаць/
30.03.2024
[Рэд. выдалена]
31.03.2024
А што з жанчынай, яе голадам замораць і проста заб'юць пра суіцыд?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031