Знайсці
29.03.2024 / 18:247РусŁacБел

У ЗША адна з сіямскіх блізнят выйшла замуж. Другая застаецца ў пошуку

Таемнае вяселле адбылося яшчэ тры гады таму, а цяпер сям’я задумваецца пра дзяцей. 

Эбі Хенсел (на фота злева) з мужам Джошам Боўлінгам. Фота: сацыяльныя сеткі 

Як піша Daily Mail, амерыканскія сёстры Эбі і Брытані Хенсел з'яўляюцца аднымі з нямногіх сіямскіх блізнят-дыцэфалаў (г. зн. у якіх адно тулава і дзве галавы), якія выжылі ў маленстве і шчасліва дажылі да сярэдняга ўзросту.

Сёстры нарадзіліся 7 сакавіка 1990 года ў штаце Мінесота. Адразу пасля нараджэння дактары папярэдзілі іх бацькоў, што дзеці наўрад ці перажывуць гэтую ноч. Але прагноз аказаўся памылковым.

Бацькі думалі раз'яднаць сясцёр у раннім дзяцінстве, але была вялікая рызыка, што адна з блізнят або абедзве не перажывуць аперацыю. Таму ад яе адмовіліся.

Сёстры таксама ашаламілі лекараў сваёй дзіўнай каардынацыяй пры гульні на фартэпіяна і занятках спортам. Кожная кантралюе адзін бок цела: Эбі — правы, а Брытані — левы. У свой 16-ы дзень нараджэння яны здалі экзамен па кіраванні.

Як адзначае выданне, калі сёстры раслі, у іх, як і ў многіх блізнят, былі вельмі розныя характары і густы. Эбі, дзёрзкая і ўпартая, любіла на сняданак апельсінавы сок, а Брытані, жартаўніца ў сям'і, дакраналася толькі да малака.

«Калі справа даходзіць да рашэнняў, нам даводзіцца ісці на кампрамісы. Мы хочам зрабіць так, каб кожная з нас была шчаслівая, і мы знаходзім залатую сярэдзіну», — цытуе выданне словы Эбі.

Пара можа есці, пісаць і выконваць заданні асобна адна ад адной, але дзеліць адно цела і ўсе органы ніжэй за пояс, у тым ліку кішэчнік, мачавы пузыр і рэпрадуктыўныя органы. Гэта азначае, што яны могуць зачаць дзіця традыцыйным спосабам, але незразумела, хто па законе будзе маці.

Эбі і Брытані ўпершыню скарылі свет у 1996 годзе, калі яны з'явіліся на папулярным тэлешоу і на вокладцы часопіса Life. Затым яны жылі спакойным, нармальным жыццём са сваёй сям'ёй, трымаючыся далей ад увагі медыя, пакуль не пагадзіліся з'явіцца ў дакументальным фільме TLC, калі ім было 16 гадоў.

Цяпер ім 34 гады. Сёстры працуюць у школе настаўніцамі матэматыкі. Яны заўсёды ўстрымліваліся ад спекуляцый аб сваім асабістым жыцці. Таму пра вяселле паведамілі публіцы толькі праз тры гады. Яно было апублікавана ў афіцыйным акаўнце сясцёр у тыктоку.

Абраннікам Эбі стаў 33-гадовы медбрат Джош Боўлінг. Хутчэй за ўсё сёстры пазнаёміліся з ім, калі праходзілі рэгулярны агляд ці лячэнне ў шпіталі. Ад першага шлюбу ў Джоша ёсць маленькая дачка.

Сёстры не раз прызнаваліся, што мараць аб дзіцяці. «Усяму свету неабавязкова ведаць, з кім мы сустракаемся, што мы робім. Але паверце мне, мы зусім розныя людзі. Так, аднойчы мы станем мамамі, але пакуль не хочам казаць пра тое, як гэта будзе працаваць», — цытуе выданне словы блізнят.

Чытайце яшчэ:

У Бразіліі раздзялілі сіямскіх блізнятаў, якія зрасліся чарапамі

Мужчыны-блізняты адмовіліся прызнацца, хто з іх бацька дзіцяці. Плаціць аліменты будуць абодва

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
66
Панылы сорам
45
Ха-ха
14
Ого
58
Сумна
51
Абуральна
89
0
Валеръян/адказаць/
30.03.2024
Валярына, так же как и ты , то что ниже пояса у них общее, как говорится одна голова хорошо,а две лучше!!
01.04.2024
Это супротив природе человека. Аномалия . Осуждаю.
2
На клык чаще/адказаць/
01.04.2024
На клык можно в 2 раза чаще давать. Мужик спецом так сделал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930