Знайсці
27.03.2024 / 10:361РусŁacБел

Швецыя будзе выдаваць пашпарты замежніка беларусам з пратэрмінаванымі дакументамі

У сераду Шведскае агенцтва па міграцыі Migrationsverket выпусціла прававую пазіцыю па пашпартах для беларусаў і беларусак.

Дакумент з'яўляецца прававой пазіцыяй Агенцтва па міграцыі і акцэнтуе ўвагу на важнасці магчымасці грамадзян і грамадзянак Беларусі атрымаць пашпарт у некаторых выпадках, калі адсутнічае магчымасць атрымаць нацыянальны пашпарт, не выехаўшы ў Беларусь.

У цяперашніх умовах беларусы не павінны заахвочвацца да паездак на радзіму для атрымання пашпартоў. На практыцы гэта азначае, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, не маюць магчымасці атрымаць дакумент, які дзейнічае як пашпарт.

Такім чынам, міграцыйнаму агенцтву давядзецца выдаваць пашпарты замежніка ці іншы дакумент грамадзянам і грамадзянкам Беларусі, якія знаходзяцца ў Швецыі і не могуць атрымаць пашпарт з-за гэтых абмежаванняў, каб у іх была магчымасць кудысьці паставіць дазвол на жыхарства.

У некаторых выпадках замежніку можа быць прадастаўлены дазвол на жыхарства нават пры адсутнасці пашпарта, калі немагчыма атрымаць пашпарт на працягу разумнага тэрміну (гл. 2.1 і §§ 1а Закона аб замежніках), альбо праз замежнае прадстаўніцтва сваёй краіны, альбо праз улады на радзіме.

Тэма ідэнтыфікацыйных дакументаў для беларусаў і беларусак неаднаразова ўздымалася Святланай Ціханоўскай і Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі ў кантактах са шведскімі ўладамі.

Чытайце таксама:

«Выйшаў з лёгкім шкадаваннем». Беларусы расказалі, як прымалі новае грамадзянства і што рабілі са старым

«Адчуваю сябе дурніцай». Як прапагандысты і спецслужбы «прапаноўвалі» новыя пашпарты беларусам замежжа

На АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі» на імя неіснуючага кэдэбіста. Кавалеўскі: У нас яшчэ нават няма ўзораў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
4
Габія Тураўская/адказаць/
27.03.2024
А шведы не чулі пра пашпарты Новай Беларусі ад Кавалеўскага? Навошта нам іхныя чужынскія дакумэнты? Хутка зажывем па-людску!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930