Знайсці
27.03.2024 / 00:025РусŁacБел

У Празе адкрыўся Офіс дэмакратычных сіл Беларусі

У сталіцы Чэхіі афіцыйна адкрыўся Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі. Ім будзе кіраваць Крысціна Шыянок, адна з лідарак беларускай супольнасці ў гэтай краіне. 

Святлана Ціханоўская ўручае Яну Ліпаўскаму Крыж добрасуседства. Фота: t.me/CabinetBelarus

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, а таксама паслы, дэпутаты чэшскага парламента, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі і Чэхіі, паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет.

«Адкрыццё гэтага офіса пачынае новую старонку ў нашым супрацоўніцтве. Ён пасылае моцны сігнал беларускаму народу, які змагаецца за свабоду: Вы не самотныя ў сваёй барацьбе, мы падтрымліваем вас. Адкрыццё гэтага офіса сведчыць аб тым, што вы адрозніваеце злачынны рэжым Лукашэнкі ад беларускага народа», — заявіла на адкрыцці Ціханоўская.

У сваю чаргу, Ян Ліпаўскі выказаў надзею, што офіс будзе садзейнічаць падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл, незалежных СМІ і палітвязняў, а таксама будзе служыць мостам паміж грамадзянскай супольнасцю Беларусі, Чэхіі і Еўропы. 

Напрыканцы цырымоніі Святлана Ціханоўская ўручыла Яну Ліпаўскаму ўзнагароду Крыж добрасуседства.

Чытайце таксама:

Ціханоўская ўзнагародзіла прэзідэнта Чэхіі Крыжам добрасуседства

Вячорка расказаў, што Офіс Ціханоўскай можа прапанаваць беларусам унутры краіны

Як беларусы па ўсім свеце адсвяткавалі Дзень Волі ФОТЫ 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
4
Пытаннечка/адказаць/
27.03.2024
І што? Чакаць пераезду з Летувы?
27.03.2024
А нахрана ен патрэбны той офіс? Які сэнс у ім, ды яшчэ ў Праге? Чым могуць тыя офісы дапамагчы хоць якому беларусу?
5
Меркаванне /адказаць/
27.03.2024
*, Каб ставіць палкі ў калёсы нацыянальна-вызвольнаму руху і палку Каліноўскага. Заўважце, у артыкуле ні слова няма пра ПКК.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930