Знайсці
25.03.2024 / 22:053РусŁacБел

Прозвішча беларуса Вадзіма Куліка з'явілася ў абноўленым спісе загінулых у «Крокусе»

Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі выдала абноўлены спіс загінулых падчас тэракту, здзейсненага 22 сакавіка ў канцэртнай зале Crocus City Hall пад Масквой. У ім ужо прысутнічае імя беларуса Вадзіма Куліка, які працаваў у гэтай установе ахоўнікам і раней лічыўся зніклым без вестак.

Сёння была інфармацыя, што сваякі Куліка паехалі ў Маскву на апазнанне ягонага цела.

4 чэрвеня жыхару Баранавіч Вадзіму Куліку споўнілася б 45 гадоў. У яго ёсць дачка. У Баранавічах ён быў начальнікам штаба лінейнага аддзялення міліцыі.

Пасля гадоў 7-8 ён працаваў ахоўнікам у «Крокус Сіці Холе». Раз-два на месяц прыязджаў дадому. Па злым року, ён з'ехаў у Расію ўсяго толькі за два дні да трагедыі.

@nashaniva Ответ пользователю @MariyaMixaylovskaya «Яна была класнай мамай і класнай дачкой». Што стала вядома пра беларуску, якая загінула ў Крокусе #крокус#крокусситихолл#беларусь#нашаніва#навіныбеларусі#беларусьновости#новостибеларуси#белорусы#брест♬ Very Sad - Enchan

Чытайце таксама:

Што вядома пра ахоўніка-беларуса Вадзіма Куліка, які знік без вестак у «Крокусе»

У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей

Родныя зніклага ў «Крокусе» жыхара Баранавіч паехалі на апазнанне

«Яна была класнай мамай і класнай дачкой». Беларуска, што загінула ў «Крокусе», прыязджала на радзіму за некалькі дзён да смерці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
0
0
Першая рота вожыкаў-бамбістаў/адказаць/
25.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Расея/адказаць/
25.03.2024
забівае.
Але калгаснікі ўсё едуць і едуць у яе.
0
Woodoo Cult /адказаць/
26.03.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031