Знайсці
25.03.2024 / 21:023РусŁacБел

У Гродне прадаюць грузавічок з ГДР, які выглядае як цацка

У Гродне на продаж выставілі рэдкі самазвал IFA «Мультыкар 25» 1984 года. Грузавічок-цацка родам з ГДР можа перавозіць вагу да 3 тон. Гродзенец, якому ён зараз належыць, цалкам перабраў і аднавіў рэтра-грузавік да стану новага, піша Hrodna Life.

Прабег у 40-гадовага аўто — зусім невялікі, усяго 35,8 тыс. км. Падрыхтаваная маса машыны (з кіроўцам, але без грузу) — 1750 кг. На самазвале ўсталяваны дызельны рухавік «Мэрсэдэс» ОМ 616, аб’ёмам 2/4 л. Гэта дазваляе машыне разганяцца да 70 км/г замест завадскіх 60 км/г.

Самазвал з ГДР, адноўлены ў Гродне. Крыніца: «Куфар»

Цяпер машына выстаўленая на продаж. Цана — 25 563 рублёў ($ 7 900).

Грузавік-легенда з ГДР

З усіх аўтамабільных кампаній ГДР, Multicar, заснаваная ў 1920 годзе — адзіная, якая працягвае сваю дзейнасць і дагэтуль пасля аб’яднання Нямеччыны. Мадэль, выстаўленая на продаж, — самая масавая за ўвесь час існавання завода. Яе выпускалі з 1978 да 1992 года. У СССР было пастаўлена каля 20 000 адзінак гэтай мадэлі. Цяпер у Беларусі машына сустракаецца рэдка, асабліва ў працоўным стане.

Гродзенец Сяргей, які набыў рэтрагрузавік для працы на вёсцы, аднавіў яго пасля 10 гадоў прастою, піша NewGrodno. Ён цалкам перабраў падвеску, адпескаструіў і пафарбаваў раму, аднавіў кузаў самазвала, пафарбаваў кабіну і перашыў салон. Таксама ён замяніў у машыне оптыку — яна ад УАЗа.

Самазвал з ГДР, адноўлены ў Гродне. Крыніца: NewGrodno

«Мультыкар», хоць і вельмі манеўраны, валодае ўсімі характарыстыкамі паўнавартаснага грузавога аўтамабіля. Для кіравання ім спатрэбіцца пасведчанне кіроўцы катэгорыі «C».

Чытайце таксама:

«Жонка, вядома, не ў захапленні». Берасцеец купіў савецкі ЛАЗ-699Р за тысячу даляраў, а ўклаў ужо 10 тысяч

Беларус зрабіў самы хуткі дызельны BMW

«Рэшту доўгу так і не вярнулі». Ці варта прадаваць машыну сваякам ці сябрам?

«Цалкам адноўлены арыгінальнымі запчасткамі, якія старанна збіраліся па ўсім свеце». Якія рэтрааўтамабілі можна купіць у Беларусі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
6
Влад/адказаць/
25.03.2024
За эти деньги лучше бус взять современный.
1
ЯНКА/адказаць/
25.03.2024
• МУЛЬТЫ КАРА • 🚚 Акукішэць, канешне! На параўнальна вялізнай «Газэлі» можна перавозіць у сярэднім паўтары тоны, то бок амаль у два разы меней, чым на гэтым малым. І я чуў ня раз, што ламаліся «Газэлькі», трышчэлі лясорамі ад таго, што шо́фер хацеў заробіць болей і дазваляў суваць у будку шмат цяжкога даброцьця. 🦽 Ды й амаль раўня «Мультыкару» «Хёндэ Портар» без сумневу адкіне канькі, то бок колы, ад трох тонаў грузу. Такім чынам тутака, што немцу добра, то расейцу й карэйцу сьмерць.
9
камуняцкае/адказаць/
25.03.2024
гаўно
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031