Знайсці
25.03.2024 / 19:0216РусŁacБел

Касмічны карабель з беларускай на борце састыкаваўся з арбітальнай станцыяй

Расійскі касмічны карабель «Саюз МС-25» правёў у панядзелак паспяховую стыкоўку з Міжнароднай касмічнай станцыяй.

Скрыншот з відэа

На борце гэтага касмічнага карабля знаходзілася першая ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўтка Марына Васілеўская.

Камандзір экіпажа «Саюза» — расійскі касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі, а бортінжынерка на ім — амерыканская астранаўтка Трэйсі Колдвел-Дайсан.

@nashanivanews Як вам начос беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай на МКС? #мкс#космос#беларусь#лукашенко#александрлукашенко#беларусьновости#новостибеларусь#беларусьнавіны#космонавты♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Ракета з караблём стартавала з Байканура 23 сакавіка ў 15:36 па мінскім часе. Першая спроба паляцець за два дні да таго была ў апошні момант спыненая і перанесеная з-за тэхнічных прычын.

Плануецца, што Васілеўская і Навіцкі прабудуць на МКС 12 сутак. Яны вернуцца з арбіты на караблі «Саюз МС-24» разам з Лорэл Эшлі О'Хара (ЗША), а Колдвел-Дайсан застанецца працаваць на станцыі да верасня.

Чытайце таксама:

Невядомы абʼект касмічнай прыгажосці бачылі ў небе над Далёкім Усходам. Аказалася, гэта касмічнае смецце ад «Саюза»

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Суповой пакетик/адказаць/
26.03.2024
Вопрос, ну елки-шишки, прежде чем вопросы задавать, головой надо иногда думать. Таки это РАЗНЫЕ языки, и слово "жыве" па-беларуску пишется ИНАЧЕ, нежели Вы своей презренной ботской дланью начертать изволили. Ибо в русском языке такого слова вообще нет! Посему и нет вопроса. Вас нет, неуважаемый!
26.03.2024
Суповой пакетик, оплодзирую. :)
0
Стюардесса по имени Марина/адказаць/
26.03.2024
Бесполезный груз - для орбитальной станции, зато для старика - идеологическая радость.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031