Знайсці
25.03.2024 / 16:103РусŁacБел

Дырэктара Музычнага тэатра, дзе сыгралі «Перамен», усё ж звольнілі

Дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта звольнены са сваёй пасады. Яго прозвішча знікла са старонкі з імёнамі кіраўнікоў на сайце калектыву. Раней крыніца «Люстэрка» пацвердзіла, што 21 сакавіка ў Пукіты быў апошні працоўны дзень.

Фота: Tut.by

Прычынай звальнення, мабыць, стала кампазіцыя «Пераменаў!» савецкага рок-гурта «Кіно». 16 сакавіка ў Музычным тэатры выступаў сімфанічны аркестр Варонежскай канцэртнай залы з праграмай «Анталогія рускага року», у рэпертуары якога якраз ёсць гэтая кампазіцыя.

17 сакавіка тэлеграм-канал «Motolkohelp» апублікаваў аўдыёзапіс выступу і рэакцыю залы. Паводле звестак канала, аркестру «падпявала літаральна ўся зала».

— Зала падтрымала выступ з гэтай кампазіцыяй, стоячы з ліхтарыкамі, — распавяла крыніца.

Пасля гэтага было прынята рашэнне звольніць Пукіту.

— Супрацоўнікі тэатра ў цэлым характарызуюць яго як разумнага, сумленнага чалавека, — каментаваў наш суразмоўца.

Цяпер в.а. дырэктара прызначылі Генадзя Місуну, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара.

Чытайце таксама:

З Музычнага тэатра, дзе днямі праспявалі «Перамен!», збіраюцца звольніць дырэктара

На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»

На сёлетнім «Славянскім базары» пакажуць беларускамоўнага «Гамлета». Але ставіць будзе расеец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
13
25.03.2024
У лукашыстау фантомныя анальныя болi
1
Ёсік/адказаць/
25.03.2024
А чаму не закрылі і не звольнілі тых, хто даў пракатнае пасьведчаньне расейскаму калектыву, які выканаў Цоя? Стаўце хутчэй кадэбіста, а то шчэ хто ўшчэміцца, і будзе сьпяваць Песьняроў ды іх Краю мой родны Ларысы Геніюш.
1
Texas whiskey/адказаць/
25.03.2024
Цой жив! Больше 30 лет как умер, а не даёт покоя этим совкам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031