Знайсці
25.03.2024 / 08:342РусŁacБел

Латушка: У Беларусі — рэакцыя і масавы тэрор

«Нацыянальная свядомасць — гэта нашая зброя і наш шчыт», — заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 24 сакавіка ў Варшаве на акцыі да 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, піша «Позірк».

Павел Латушка. Фота: НАУ

«Гэта тое, дзякуючы чаму мы, беларусы, адносна невялікая па колькасці нацыя, параўноўваючы з усходняй імперыяй, па суседству з якой нам «пашчасціла» існаваць, — здолела захавацца, здолела выжыць, нягледзячы на стагоддзі расійска-імперскай і расійска-савецкай акупацыі. Нягледзячы на гвалтоўную русіфікацыю, нягледзячы на тэрор, нягледзячы ні на што», — дадаў ён.

Латушка ўзгадаў падзеі 1917—18 гадоў, бальшавіцкі тэрор, сталінскія рэпрэсіі і «дзесяцігоддзі СССР».

«Праўда пра Курапаты, першы Чарнобыльскі шлях, нацыянальны ўздым і рух канца 80-х — пачатку 90-х, абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. І так, на жаль, прыход да ўлады Лукашэнкі пры падтрымцы, зноў жа, Расіі. Збіццё дэпутатаў Вярхоўнага Савета, ганебные рэферэндумы, забойствы палітычных апанентаў, інтэграцыя з Расіяй, утварэнне Саюзнай дзяржавы. Але супраціў беларусаў працягваўся», — сказаў экс-дыпламат.

Ён нагадаў пра пратэсты 2006, 2010, 2017 гадоў, «рэвалюцыйныя падзеі 2020 года, якія, насуперак існаваўшым на той момант думкам пра другаснасць нацыянальнага складніку пратэсту, праходзілі пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам».

Сёння, падкрэсліў палітык, у Беларусі адбываецца «рэакцыя і масавы тэрор».

«Маем тысячы палітвязняў. Маем больш за 136 тыс. ахвяр злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць чалавечнасці. Маем вайну супраць Украіны, у якой рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае на баку Расіі супраць волі беларускага народа. Маем новую пагрозу незалежнасці і самому існаванню нашай дзяржаўнасці з боку Расіі праз дзейнасць пракрамлёўскага лукашэнкаўскага рэжыму», — пералічыў Латушка.

«Нашая краіна і нашая нацыя бачылі безліч складаных часоў. Але ж мы жывем», — дадаў кіраўнік НАУ.

Чытайце таксама:

Сёння — Дзень Волі. 106 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

Беларусы за мяжой пачалі адзначаць Дзень Волі ФОТЫ

Пазняк: Беларускім патрыётам трэба ісці ў полк Каліноўскага. Каб мне было не 80, я б таксама пайшоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
чувствуйте будущее/адказаць/
25.03.2024
Все будут реабилитированы, также было после развала СССР.
0
Витек/адказаць/
16.04.2024
Вот хорошо когда у врагов такие друзья. ( дебилы).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031