Знайсці
22.03.2024 / 18:55РусŁacБел

Беларускі майстар покеру зноў выйграў на турніры больш за мільён даляраў

Турнір $100,000 Short Deck Ante Only праходзіў 20-21 сакавіка ў паўднёвакарэйскім горадзе Чэджу, піша выданне «Беларусь і свет». У ім узялі ўдзел 34 гульцы, кожны зрабіў уступны ўнёсак у 100 тысяч даляраў. У выніку прызавы фонд склаў 3,4 мільёна даляраў, які павінны былі падзяліць ў фінале толькі шэсць пакерыстаў. Самую буйную суму — 1 153 000 мільёнаў даляраў — атрымаў ураджэнец беларускага Мазыра Мікіта Бадзякоўскі, які заняў першае месца.

Мікіта Бадзякоўскі ў Чэджу. Фота: скрыншот з трансляцыі на YouTube

Цяперашняя перамога вывела мазыраніна на шостае месца ў свеце па сукупным выйгрышы ў жывым покеры ў рэйтынгу сайта thehendonmob. com. Агульная сума яго прызавых, заробленых за ўсю кар'еру — больш за 52,7 мільёна долараў.

Трэба, аднак, мець на ўвазе, што інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх сапраўдны асабісты грашовы баланс.

Па-першае, нават пры выйгрышы з атрыманай у выніку сумы заўсёды варта адняць грошы ўнесенага гульцом уступнага ўнёску. Па-другое, часта крыніцай сродкаў для ўнёску робяцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш прыпадае шэраг таксама часта буйных пройгрышаў, якія застаюцца за кадрам.

Чытайце таксама:

Беларус выйграў у покер больш за 7 мільёнаў даляраў

Беларус выйграў у покер ужо амаль 40 мільёнаў даляраў. Але гэта не значыць, што ён супербагаты

Беларус выйграў на Кіпры турнір па покеры і разгарнуў сцяг Украіны

Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031