Знайсці
22.03.2024 / 18:354РусŁacБел

Венгрыя і Славакія адмовіліся пастаўляць снарады Украіне

Кіраўнікі МЗС Вышаградскай чацвёркі разышліся ў поглядах на вайсковую дапамогу Украіне. Прага і Варшава выступаюць за неабходнасць яе ўзмацніць, Будапешт і Браціслава — супраць, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP 

Сустрэча кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай чацвёркі, якая прайшла ў Празе 21 сакавіка, чарговы раз засведчыла адрозненні ў падыходах Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі да справы вайсковай дапамогі Украіне, якая адбівае агрэсію Расіі.

Як паведамляе «Радыё Прага», кіраўнік чэшскай дыпламатыі Ян Ліпаўскі лічыць неабходным павялічыць падтрымку Украіне ва ўсіх галінах, уключаючы вайсковую дапамогу. Паводле яго, у інтарэсах усяго рэгіёну, каб расійская армія заставалася як мага далей ад ягоных межаў.

«Еўропа сёння ў небяспецы, і неабходна ўмець на гэта рэагаваць», — заявіў Ліпаўскі. Кіраўнік МЗС Чэхіі нагадаў, што шэраг дзяржаў, у тым ліку і Польшча, далучыліся да чэшскай ініцыятывы па закупцы для Украіны боепрыпасаў у краінах па-за межамі ЕС.

«Мы вельмі радыя ўнесці свой уклад не толькі ў фінансавых адносінах, але і ў вельмі эфектыўную лагістычную аперацыю, каб боепрыпасы змаглі трапіць туды, куды трэба — на фронт», — адзначыў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

У сваю чаргу, кіраўнікі МЗС Венгрыі і Славакіі Петэр Сіярта і Юрай Бланар заявілі, што іх краіны не будуць пастаўляць зброю Украіне. Бланар, у прыватнасці, патлумачыў сваю пазіцыю тым, што, на думку Браціславы, канфлікт ва Украіне «не мае ваеннага вырашэння».

«Што для нас вельмі важна — гэта тое, што мы павінны змагацца за нашы нацыянальныя інтарэсы. Як вы, магчыма, ведаеце, Славакія вельмі залежыць ад газу і ядзернага паліва з Расіі», — адзначыў палітык.

Кіраўнік МЗС Венгрыі нагадаў, што ягоная краіна «не пастаўляла і не будзе пастаўляць ніякую зброю Украіне», а таксама назваў «небяспечнымі» заявы з нагоды магчымага ўводу замежных вайсковых кантынгентаў ва Украіну. 

Чытайце таксама:

Лідары Еўрасаюза заклікалі перавесці эканоміку на «ваенны рэжым»

Украіна ў мінулым месяцы пачала вытворчасць ракет з далёкасцю больш за 640 км

Вайсковую дапамогу Украіне аказвае краіна, незалежнасці якой яна не прызнае

Чэхія закупляе боепрыпасы для Украіны, у тым ліку ў саюзнікаў Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14
3
анатам /адказаць/
22.03.2024
Две путинские ша...вы...
0
Амінь /адказаць/
22.03.2024
Канец вышаградскай групе
1
Кусташ/адказаць/
25.03.2024
Весьма досадно, хоць мне і не падабаецца іх рашэнне, але гэта суверэнныя краіны, яны не бралі на сябе абавязкаў па дапамозе Украіне (у адрозненне ад падпісантаў Будапештскага мемарандума) і маюць права на сваё рашэнне. І не справа міжнародных арганізацый да іх лезці і некага судзіць. Наступствы іх рашэння - іх адказнасць. Калісьці ім не дапамогуць. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031