Знайсці
22.03.2024 / 16:146РусŁacБел

У Магілёве падпалкоўнік міліцыі памёр ва ўзросце 46 гадоў

Памёр супрацоўнік Упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы УУС Магілёўскага аблвыканкама Вячаслаў Анімуцкі.

Вядома, што адразу пасля школы ў 1994 годзе ён паступіў у Магілёўскую школу міліцыі і пасля яе заканчэння праз два гады пайшоў працаваць участковым у Ленінскі РАУС Магілёва. Паралельна ён паступіў завочна ў Акадэмію міліцыі ў Мінску, а пасля заканчэння і гэтай навучальнай установы перайшоў на працу ва УУС, піша Mayday.team.

Некаторы час у канцы 2000-х Вячаслаў Анімуцкі ўзначальваў аператыўна-дзяжурную службу АУС Магілёўскага раёна, але потым зноў вярнуўся ва УУС.

Чытайце таксама:

Ідэолаг мінскай абласной міліцыі памёр ва ўзросце 51 год

На Брэстчыне пасля 2020 года памерлі не менш за пяць падпалкоўнікаў і палкоўнікаў. Якія прычыны і абставіны смерцяў?

Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
22.03.2024
Думалі рускія ім дзякуй скажуць за знішчэнне беларускага народа, а рускім, бач, сведкі на нюрнбергу не патрэбныя.
0
Драндулет/адказаць/
22.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Ганьба/адказаць/
22.03.2024
"...А потым мне надакучыла глядзець, як яны падаюць, і я пайшоў на Мальцаўскі кірамаш, дзе, кажуць, аднаму сляпому падарылі вязаную шаль".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031