Знайсці
21.03.2024 / 21:5444РусŁacБел

На ўездзе ў Вільню намалявалі надпіс «Вільня наша» з бчб-сцягам. Вось як замаўляюць такія графіці

«Падпрацоўка 2-3 гадзіны, 50 еўра».

Надпіс «Вільня наша» на ўездзе ў Вільню. Фота: tv3.lt

У розных літоўскіх рэсурсах з'явілася фота ўезду ў Вільню. Каля знака напісана «Вільня наша» і намаляваны нацыянальны сцяг Беларусі. Найхутчэй, беларусы не маюць да яго дачынення.

Праца па маляванні такіх графіці прапануецца ў чатах пра працу ў Вільні. Адзін з акаўнтаў мы вылічылі. Ён мае ID 7123162933. З гэтага акаўнта прапанавалася «зрабіць графіці «Вільня наша» ў бачным месцы сталіцы Літвы. За гэта сапраўды абяцалі 50 еўра ў крыптавалюце.

Акаўнт, з якога спрабавалі шукаць «ліцвіністаў», і паведамленне, якое ён пакінуў

Адметна, што ў карыстальніка, імаверна, няма кірылічнай раскладкі на смартфоне. Таксама ён заўважаны яшчэ ў двух чатах, праўда, харвацкіх.

Чаты, у якіх заўважаны гэты карыстальнік

Адно з мінулых імёнаў карыстальніка — Nokalas. Гэта не літоўскае імя, яно сустракаецца ў Лацінскай Амерыцы, у Скандынавіі і на Балканах. Таксама ім як нікнэймам карыстаюцца некаторыя расіяне.

\

Гісторыя зменаў імёнаў карыстальніка, які прапанаваў грошы за «ліцвінісцкія» графіці

Такім чынам, рэальныя «ліцвіністы» або хоць-якія беларусы не маюць дачынення да гэтага графіці. Хто стаіць за гэтай правакацыяй — незразумела.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Не можам гарантаваць бяспекі». У Вільні адмянілі сустрэчу з Уладзімірам Арловым

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў груп ліцвіністаў, якія пагражаюць бяспецы краіне

Вынікі апошняга апытання паказалі, што літоўцы прыхільна ставяцца да беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
21
Ха-ха
56
Ого
21
Сумна
28
Абуральна
112
0
Дарэчы з'явіліся ў інтэрнэце КДБ боты якія пішуць ад імя літувіскіх і беларускіх радыкалаў/адказаць/
24.03.2024
Адні пішуць "вы усе славяне былі нашымі рабамі" Іншыя пішуць "вільню павернем"

Трэба адрозніваць рэальных людзей і ботаў.


P.S. А польшча для беларусаў лепей. З імі такіх спрэчак гістарычных як у "малога народу" няма
2
Дарэчы з'явіліся ў інтэрнэце КДБ боты якія пішуць ад імя літувіскіх і беларускіх радыкалаў/адказаць/
24.03.2024
Алег, навошта называць сябе "літвіністам". Беларусы маюць такое ж права называцца літоўцамі/ліьцвінамі як і балты. Гэта нармальная пазіцыя, як і паважаць сваю гісторыю.


Праблема толькі калі нехта хоча пераглядзець міжнародна вызнаныя межы
24.03.2024
Дарэчы з'явіліся ў інтэрнэце КДБ боты якія пішуць ад імя літувіскіх і беларускіх радыкалаў, Да, Масква добра падрыхтавалася да гібрыднай вайны. У тым ліку ў інфаполі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031