Знайсці
21.03.2024 / 13:585РусŁacБел

Як у Токіа. На фасадзе новага гандлёвага цэнтра ў Мінску зʼявіўся вялізны экран для 3D-рэкламы

Ужо сёння яго можна будзе пабачыць у працы.

На фасадзе ГЗЦ Prizma каля станцыі метро «Партызанская» ўсталявалі 3D-экран. На ім будуць паказваць ролікі з эфектам пагружэння. Мінакам будзе здавацца, што прама на іх бяжыць бегемот або рухаецца вялізная хваля. Дэвелапер «Сігмаполюс» запусціць гіганцкі дысплей 21 сакавіка на адну гадзіну — з 19 да 20 гадзін, піша Onliner.

 

Дысплей зʼяўляецца адным з самых буйных у краіне і дасягае 9,6 метра ў вышыню, 24 — у даўжыню. Яго разрозненне складае 1600 на 960 пікселяў з крокам пікселя ў 10 мм. На экране змогуць паказваць сучасныя 3D-ролікі, знятыя па апошніх тэхналогіях. 

Трохмерныя відэа плануюць круціць з раніцы да позняга вечара — з 7 да 23 гадзін. Як і належыць вулічным экранам, усе паказы пройдуць у бязгучным рэжыме. 

Комплекс Prizma плануецца адкрыць у найбліжэйшыя паўгода. У яго ўвойдуць гандлёвая галерэя, самы вялікі дзіцячы парк Prizma Park і трохзалавы кінатэатр Prizma Cinema, офісны будынак на 10 паверхаў, медыцынскі цэнтр і паркінг на 700 месцаў.

Чытайце таксама:

Навукоўцам атрымалася «выразаць» ДНК ВІЧ з заражаных клетак

Кітай плануе пабудаваць гіганцкую электрамагнітную гармату для запуску астранаўтаў у космас

Навукоўцы плануюць змяшчаць у вочы сонечныя батарэі

Аўстралійскі мільярдэр пабудуе копію «Тытаніка», якая пойдзе тым жа маршрутам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1
1
Калдыр/адказаць/
21.03.2024
каля станцыі метро «Партызанская» ўсталявалі 3D-экран. На ім будуць паказваць ролікі з эфектам пагружэння// У рабочым раёне самае то. Чакаю ролікі з рэкламай піва. З эфектам пагружэння.
0
Вырай/адказаць/
21.03.2024
Пасланне першага з эфектам прысутнасці будуць круціць. Сівую дрыготкую галаву можна будзе пабачыць з трох бакоў
0
Жером/адказаць/
22.03.2024
Ганьба, По такой клевой фиче будут рекламить Лукавое дерьмо, как на библиотеке. 
Так и сделать же ролик надо, а у них давно известно, откуда руки растут))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031