Знайсці
20.03.2024 / 08:324РусŁacБел

Кальцоў з'ехаў з «Салавата Юлаева» пасля размовы на павышаных танах, падпісаўшы заяву аб звальненні

Пры гэтым прамога канфлікту з кім‑небудзь у Кальцова не было.

Былы трэнер «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў пакінуў расійскі клуб пасля размовы на павышаных танах з кіраўніцтвам, падпісаўшы па выніках заяву аб звальненні, піша «Трыбуна» са спасылкай на Матч ТВ.

Пры гэтым прамога канфлікту з кім‑небудзь у Кальцова не было.

Заяву аб звальненні з «Салавата» падпісалі. Клуб павінен быў разлічыць Кальцова, але не паспеў — у арганізацыі пакуль няма грошай і адбываюцца істотныя затрымкі па заробках супрацоўнікаў.

Нагадаем, што Канстанцін Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка выскачыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Экс-хакеісту было 42 гады. У Маямі ён прыехаў на матчы сваёй сяброўкі, другой ракеткі свету Арыны Сабаленкі.

@nashaniva Ответ пользователю @user3484843178397 Сяброўка Сабаленкі Паўла Бадоса заявіла, што ведае абставіны трагедыі з Кальцовым #беларусь#нашаніва#беларусьновости#новостибеларуси#хоккейбеларусь#соболенко#чпбеларусь#хкдинамоминск♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова

Дзве трагедыі Сабаленкі. У 42 гады памёр бойфрэнд тэнісісткі, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце — яе бацька

Ад НХЛ да каманды Лукашэнкі. Гісторыя хакеіста Канстанціна Кальцова, які загінуў у Маямі

Канстанцін Кальцоў загінуў у Маямі

Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
7
Сумна
28
Абуральна
17
2
Спачуванні родным/адказаць/
20.03.2024
Карацей, руzкія давялі хлопца да самагубства. Спачуванні родным.
2
Пытанне /адказаць/
20.03.2024
А што Лукашэнка маўчыць пра гульца сваёй хакейнай каманды прэзідэнта?
1
Спачуваем Украiне/адказаць/
20.03.2024
Спачуванні родным, лукашне няма спачуванняў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031