Знайсці
19.03.2024 / 21:428РусŁacБел

На АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі» на імя неіснуючага кэдэбіста. Кавалеўскі: У нас яшчэ нават няма ўзораў

У эфіры тэлеканала АНТ паказалі, як сцвярджаецца, пашпарт «Новай Беларусі» нібыта з першай пробнай партыі. Ён выдадзены на імя Коласава Генадзя Баляслававіча. Прыкол у тым, што гэта неіснуючы персанаж, чыё імя ўяўляе сабой абрэвіятуру КГБ.

Прапагандыст Ігар Тур запэўнівае, што падаў заяўку ў Офіс Ціханоўскай і атрымаў дакумент на выдуманага чэкіста і нейкага беларуса ўнутры краіны.

Ён паказаў чырвоную кніжачку і апошні разварот дакумента. Цікава, што на адной з прадэманстраваных старонак тэкст надрукаваны дагары нагамі.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі кажа, што яны не выдавалі пашпарты.

«У нас яшчэ нават няма ўзораў. Прыём заявак на атрыманне не адкрываўся», — пракаментаваў Кавалеўскі «Нашай Ніве».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
49
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Пашпарт/адказаць/
20.03.2024
тры-чэтырэ, баяцца спазніцца
0
Шляхцич Завальня/адказаць/
20.03.2024
Презентация паспорта Новой Беларуси состоится 25 марта. С наступающим Днём Воли уважаемые, Живёт Беларусь!
0
Проста жыхар/адказаць/
20.03.2024
Гэбнявыя дурні або дэбілы, або бедныя (абодва варыянты адначасова таксама магчымыя). Пашпарт ад АПК праектаваўся паводле міжнароднага ўзору біяметрычных дакументаў. У РБ біяметрычныя пашпарты з'явіліся яшчэ ў 2021 годзе, але гэбнявае спадарства замест таго, каб паглядзець, якія старонкі зробленыя з пластыка, а якія з паперы, надрукавалі з дапамогай прынтара Качанавай на туалетнай паперы нешта незразумелае. Карацей, незалік, трэба старацца лепш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031