Знайсці
19.03.2024 / 21:187РусŁacБел

МАК зацвердзіў сцяг, пад якім на Алімпіядзе будуць выступаць беларусы і расіяне. Без чырвонага, але з зялёным

Міжнародны алімпійскі камітэт апублікаваў фота нейтральнага сцяга, пад якім прапануецца выступаць беларускім і расійскім спартсменам на Алімпіядзе, а таксама аб'явіў пра яшчэ некалькі важных рашэнняў.

Сцяг, пад якім на Алімпійскіх гульнях у Парыжы будуць выступаць спартсмены з Беларусі і Расіі

Пры гэтым МАК заявіў, што не будзе патрабаваць ад расійскіх і беларускіх спартсменаў для ўдзелу ў спаборніцтвах асуджэння развязанай Расіяй пры садзейнічанні рэжыму Лукашэнкі вайны ва Украіне. 

У той жа час МАК паведаміў, што разгледзіць пытанне санкцый за ўдзел у Гульнях дружбы, якія Расія хоча арганізаваць як альтэрнатыву Алімпіядзе.

Расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія адбяруцца на Алімпіяду-2024 ў Парыжы, не дапусцяць да ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця Гульняў. Адносна цырымоніі закрыцця рашэнне будзе прынята пазней.

Іхнія медалі, у выпадку перамог, не будуць адлюстроўвацца ў агульным заліку. Узнагароджанне, калі нехта заваюе залаты медаль, будзе праходзіць пад музыку без слоў.

На сённяшні дзень, па афіцыйнай інфармацыі МАК, на гульні адабраліся 12 спартсменаў з Расіі і 7 — з Беларусі. Максімальная колькасць можа быць адпаведна 55 і 28 — гэта тыя спартсмены, якія яшчэ не страцілі прынамсі тэарэтычных шанцаў здабыць ліцэнзіі.

Чытайце таксама:

Скакуха Мірончык-Іванова: Алімпійскія гульні без нас, без наймацнейшых — гэта не Алімпіяда

На апошняй летняй Алімпіядзе выступалі 108 атлетаў з Беларусі, на гульні ў Парыжы пакуль ёсць толькі 6 дакладных ліцэнзій

Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе ў нейтральным статусе

Пад бел-чырвона-белым сцягам. 30 гадоў таму прайшлі першыя Алімпійскія гульні з удзелам каманды незалежнай Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
20.03.2024
Хто патлумачыць: за што беларусам далі гэтыя санкцыі?
1
Не цікава мне алімпіяда /адказаць/
20.03.2024
Крывавага колеру не хапае...
0
Проста жыхар/адказаць/
21.03.2024
буч, "а что случілось?"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031