Знайсці
18.03.2024 / 16:111РусŁacБел

Яшчэ адзін гулец з чэмпіянату Беларусі можа перайсці ў топ-чэмпіянат

20-гадовы сенегальскі абаронца БАТЭ Сідзі Банэ блізкі да пераходу ў французскі «Ланс». Сума трансферу складзе прыкладна 300 тысяч даляраў, піша тэлеграм-канал «Ухо».

Гульцу было прапанавана падоўжыць дзеючае да канца года пагадненне з павелічэннем заробку, на што той адказаў адмовай.

У мінулым сезоне футбаліст правёў 15 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў тры мячы. Увосень быў блізкі да пераходу ў «Аль-Джазіру» з ААЭ, аднак не склалася.

«Ланс» цяпер знаходзіцца на 6-м месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Францыі, на чатыры балы адстаючы ад трэцяга месца.

Улетку ў клуб перайшоў узбек Абдукадзір Хусанаў, які правёў за клуб 13 гульняў у розных турнірах («Ланс» гуляў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў).

Чытайце таксама:

У матчы чэмпіянату Турцыі фанаты зладзілі грандыёзную бойку з футбалістамі суперніка проста на полі

«Рэал» (Мадрыд) — «Манчэстэр Сіці». Прайшлі лёсаванні 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

Футбаліст Арцём Мілеўскі расказаў, як патрапіў у кому

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Заўзятар/адказаць/
18.03.2024
Ну вось, а тут зрабілася модным ганьбіць чэмпіянат Беларусі. У беларускім футболе хапае адмыслоўцаў, здольных выявіць перспектыўнага футбаліста і раскрыць ягоны патэнцыяль. Шкада, што ў беларускім футболе сітуацыя, як і ва ўсёй краіне, аднак, нават у такіх умовах федэрацыя і трэнеры працуюць, трэба аддаць ім належнае, і маюць вынік.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031