Знайсці
16.03.2024 / 20:518РусŁacБел

Марзалюк расказаў, якога нябожчыка будуць судзіць наступным пасля Катрука

8 лютага Вярхоўны суд Беларусі пачаў першы ў гісторыі краіны судовы працэс над нябожчыкам. Судзяць памерлага 9 гадоў таму Уладзіміра Катрука, абвінавачанага ў забойстве жыхароў Хатыні. Ведаючы асаблівасці лукашэнкаўскага судаводства, вынясенне абвінаваўчага прысуду — справа тэхнічная, і адразу пасля Катрука суд гатовы ўзяцца за разгляд справы іншага памерлага.

Ігар Марзалюк

У інтэрв'ю тэлеканалу АНТ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк паведаміў, што чарговым нябожчыкам, якога стануць судзіць у Беларусі, стане Сымон Серафіновіч, піша «Радыё Свабода».

«Серафіновіч, нацыянальна-свядомы дзеяч Вялікай Брытаніі пасля вайны, начальнік паліцыі Міра. Другі працэс пасьля Катрука будзе над ім. Ён па вушы ў крыві», — сказаў Ігар Марзалюк.

Сымон Серафіновіч паходзіў з ваколіцаў Міра, нарадзіўся ў 1910 годзе. Летам 1944 года далучыўся да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, здаўся ў палон амерыканцам і пайшоў добраахвотнікам у 2-гі Польскі корпус. Пасля вайны жыў у Лондане, удзельнічаў у дзейнасці беларускай дыяспары.

У 1990-х гадах супраць яго ў Вялікабрытаніі была распачатая крымінальная справа за ваенныя злачынствы, якую, аднак, неўзабаве спынілі з прычыны сталага веку і хваробы абвінавачанага.

Цяперашняя кампанія рэжыму Лукашэнкі па судах над даўно памерлымі людзьмі, звязанымі са злачынствамі часоў Другой сусветнай вайны — адзін з элементаў ініцыяванай і заведзенай Генеральнай пракуратурай на чале з Андрэем Шведам крымінальнай справы адносна «генацыду беларускага народа». Праз такую своеасаблівую апеляцыю да гісторыі рэжым, які страціў унутраную легітымнасць, намагаецца абгрунтаваць неабходнасць сілавога задушэння мірных пратэстаў і апраўдаць сваё знаходжанне пры ўладзе любой цаной.

Чытайце таксама:

Вярхоўны суд пачынае разгляд справы памерлага дзевяць гадоў таму Уладзіміра Катрука, якога абвінавачваюць у злачынствах у Хатыні

Хто такі Уладзімір Катрук — карнік Хатыні, якога першым пачалі судзіць пасмяротна

Генпракуратура накіравала ў суд першую крымінальную справу супраць памерлага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
0
Суд над НКВД за генацыд/адказаць/
17.03.2024
Калі будзе суд над памерлым нквдшнікам Бацянам, які расстрэльваў беларусаў у Курапатах?
0
Texas whiskey/адказаць/
17.03.2024
Так это же золотое дно! Хоть подсудимые и мёртвые, но платят за это живыми деньгами и не маленькими. "Как говорится куй железо не отходя от кассы"
0
Доктар Гільятэн/адказаць/
17.03.2024
Швед, Галоўнае распачаць, а потым усё будзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031