Хлопец пасварыўся з бацькам і падпаліў ягонае лецішча
22-гадовы хлопец гаварыў з бацькам па тэлефоне, і падчас гэтай размовы настолькі моцна пасварыўся з ім, што цвёрда вырашыў адпомсціць.
Фота ілюстрацыйнае
Уначы раззлаваны хлопец паехаў на запраўку, купіў 3 літры бензіну, а пазней адправіўся на бацькоўскае лецішча ў Вілейскі раён. Там ён абліў сцены будынка палівам, кінуў запаленую запалку і паехаў дахаты.
Пажарнікаў і міліцыю выклікалі суседзі. Цяпер на падпальшчыка завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Жыхар Кобрына вырашыў адпомсціць уладальніку пральні і паклаў цагліны ў пральныя машыны
У Магілёве з-за пральнай машыны загарэўся дом
Настаўніца хіміі ў Мінску самастойна разабралася з пажарам у школе
0
0
0
1
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шпіц Умка паглядзеў на парад Перамогі ў Маскве ФОТАФАКТ
 4
Украінская армія ўдарыла па Белгарадзе, над горадам дым
 2
У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў дортмундская «Барусія» згуляе з мадрыдскім «Рэалам»
 1
Беспілотнікі даляцелі да Башкартастана
 1
Прэс-служба РПЦ выдаліла пажаданне патрыярха Кірыла Пуціну заставацца ва ўладзе «да сканчэння веку»
 3
На беларуска-польскай мяжы ў чарзе стаіць 79 аўтобусаў
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера