Знайсці
15.03.2024 / 21:368РусŁacБел

Гомельскі блогер Mellstroy зноў адмовіўся плаціць паабяцаныя вялікія грошы за выкананне свайго дзівацкага жадання

Ураджэнец Гомеля трэш-блогер Mellstroy вядомы тым, што раздае рознага роду «заданні», за выкананне якіх прапануе велізарныя сумы. Адным з такіх свежых «заданняў» было размясціць фота ці нік Mellstroy не дзе-небудзь, а проста на Месяцы! На гэта стрымер абяцаў мільярд расійскіх рублёў (каля 11 мільёнаў даляраў), пішуць «Моцныя навіны». 

Mellstroy дае заданне на мільярд расійскіх рублёў. Скрыншот з відэа

Як ні дзіўна, знайшоўся чалавек, які гэтае вар'яцкае заданне выканаў. У сеціве з'явілася відэа, якое запісаў жыхар анексаванага Расіяй Севастопаля Дзмітрый.

Хлопец расказаў, што зарэгістраваўся пад нікам Mellstroy у праграме NASA. Паводле ягоных слоў, па гэтай праграме ў космас павінен адправіцца месяцаход з шыльдачкамі, на якіх напісаныя імёны ўдзельнікаў. Таму хлопец упэўнены, што выканаў «заданне», бо праз гэтую схему нік Mellstroy сапраўды з'явіцца на Месяцы.

Дзмітрый падзяліўся гэтай інфармацыяй з адміністратарамі Mellstroy, але там яго чакаў аблом. «Чалавек папрасіў мяне скінуць яму пацвярджэнне. Я скінуў, у выніку — апынуўся ў блоку», — панаракаў хлопец.

Па словах Дзмітрыя, яму насамрэч не патрэбны мільярд расійскіх рублёў. Але яму, маўляў, крыўдна, «што такі папулярны чалавек не выконвае сваіх абяцанняў».

Гэта, аднак, не першы раз, калі падпісчык не атрымлівае ад гэтага стрымера абяцаных грошаў. Так, літоўскі хлопчык, які дасціпна папрасіў прэзідэнта сваёй краіны Гітанаса Наўседу перадаць прывітанне Mellstroy, з двух мільёнаў даляраў, якія за гэта паабяцаныя, зможа атрымаць добра калі «толькі» 100 тысяч.

Mellstroy — гэта ўраджэнец Гомеля Андрэй Бурым. Скандальную вядомасць ён атрымаў у 2020 годзе, калі падчас аднаго са сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма завялі крымінальную справу. У выніку яму прызначылі паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Некаторы час блогер жыў у Дубаі, а ў лютым гэтага года перасяліўся ў Турцыю. Там ён хаваецца ад заведзенай крымінальнай справы за ўхіленне ад службы ў арміі.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы перадаў вітанне скандальна вядомаму беларускаму відэаблогеру. Як так выйшла?

Гомельскі ваенкам Крываносаў паабяцаў зрабіць з трэш-стрымера Mellstroy «годнага байца»

Гомельскага трэш-блогера аб'явілі ў вышук у Расіі і завялі крымінальную справу ў ААЭ

Раздзяванне дзяўчат, п’янкі ў прамым эфіры. Што такое трэш-блогерства ў Беларусі і чаму ўлады не прызнаюць яго экстрэмізмам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
27
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
16
1
Максим Дизайнер/адказаць/
16.03.2024
[Рэд. выдалена]
0
Эмма/адказаць/
16.03.2024
Максимка, тебя за дверь выставили ? :)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.03.2024
Эталонный колхозник в вакууме.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031