Знайсці
15.03.2024 / 17:231РусŁacБел

У Расіі заўважылі, што санаторый «Беларусь» у Сочы 12 гадоў не плаціць за электрычнасць

16 мая ў Арбітражным судзе Краснадарскага краю будзе разгледжаны пазоў прадпрыемства «Сочыцеплаэнерга» да санаторыя «Беларусь», размешчанага ў Сочы, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт электроннага судаводства РФ. Уладальнік гэтага санаторыя — Кіраўніцтва спраў Аляксандра Лукашэнкі.

Фота: sochi-belarus.ru

Як сцвярджаецца, санаторый з 2011 да 2023 года завінаваціўся за электраэнергію 129,4 тысяч расійскіх рублёў. Прытым пеня за гэты час дасягнула 156,8 тыс. рублёў, таму агульная сума, якую «Сочыцеплаэнерга» хоча спагнаць з санаторыя, складае 286,2 тыс. рублёў (каля 3,12 тыс. даляраў).

Санаторый «Беларусь» мае тры зоркі, тут ёсць сем нумароў катэгорыі «апартаменты», 12 — «люкс», 225 — «першая катэгорыя».

Побач з санаторыем размешчаная сочынская рэзідэнцыя Лукашэнкі, у якой ён спыняецца падчас візітаў у паўднёвыя рэгіёны Расіі.

Чытайце таксама:

Санаторый «Беларусь» у Сочы, які належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, тарпедуюць судовымі позвамі

Дырэктара беларускага санаторыя ў Друскеніках пазбавілі літоўскага ДНЖ

У Друскеніках гарэў санаторый «Беларусь» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
1
Пан Усялян/адказаць/
16.03.2024
Саша, дзе грошы на электрычнасць?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031