Знайсці
15.03.2024 / 15:213РусŁacБел

400 дзён таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам

Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023 года.

Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады і 9 месяцаў. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асобага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023 года, нагадвае «Вясна».

У другой палове лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі №13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару.

Яго пазбавілі права на тэлефанаванні і адзінай на год перадачы і спаткання. За апошні год ягоныя родныя не атрымалі ніводнай вестачкі ад Мікалая.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйду на сваякоў палітвязняў. Яе асудзілі за «дробнае хуліганства» да 15 сутак арышту.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

Чытайце таксама:

Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі рэчавую перадачу і медычную бандэроль

«Калі справа абмяжуецца «глыбокімі спачуваннямі», то такія жудасныя навіны будуць з'яўляцца пастаянна» — Ціханоўская

«Магу толькі маліцца, каб дачка была жывая», — бацька Марыі Калеснікавай, пра якую ўжо год няма навінаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
9
0
Будзе прамень сонечны і ў Беларусі/адказаць/
15.03.2024
Каб цябе, лукашэнка, і ўсіх памагатых тваіх паскручвала
0
Снайпер/адказаць/
15.03.2024
Луку спыніць толькі куля.
0
Калматы Вожык/адказаць/
16.03.2024
Першым будынкам на гэтай вуліцы быў суд, апошнім будынкам -- праз 4 км -- турма! 
Гэта я пра вуліцу Савецкую ў Глыбокім.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031