Знайсці
12.03.2024 / 08:525РусŁacБел

Як беларусы ледзь не страцілі ў Празе магілы прэзідэнтаў БНР і спевака Забэйды-Суміцкага

Былы журналіст Радыё Свабода і першы намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык у сваім фэйсбуку расказаў пра асаблівасць апекі над могілкамі ў заходніх краінах.

Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

«Пражскія беларусы (а менавіта, чэшскі сектар Рады БНР і суполка «Скарына») аплацілі арэнду магілаў прэзідэнта БНР Пётры Крэчэўскага і спявака Міхася Забэйды-Суміцкага на Альшанах на наступныя 10 гадоў (максімальны тэрмін, потым яго можна працягнуць).

«Арэнда магілы» — у нашым, беларускім успрыманні, гучыць, мякка кажучы, нязвыкла. Але ў шмат якіх краінах Еўропы такі закон: месца пад пахаванне купляецца на пэўны тэрмін, і калі па яго завяршэнні аплата не ўносіцца ізноў — яно можа быць прададзенае пад іншае пахаванне.

У выпадку з прэзідэнтамі БНР Крэчэўскім і Захаркам крыху больш як дзесяць год таму падобнае ледзь не здарылася — людзі, якія ў свой час афармлялі дакументы, з'ехаўшы з Прагі, забыліся іх перадаць і не паведамілі пра тэрмін завяршэння дамовы.

У выніку, беларусы згубілі права ўласнасці на надмагільныя помнікі — праўда, нам прапанавалі іх выкупіць у адміністрацыі, але за такія вялікія грошы, якіх у нас папросту не было», — напісаў Сяргей Навумчык.

Ён кажа, што давялося весці перамовы з адміністрацыяй могілак, шукаць нейкае кампраміснае рашэнне. Ім пайшлі насустрач, але вось ужо дзесяць гадоў гэта, строга кажучы, не арэнда, а шэфства над магіламі, за якое да таго ж павінны плаціць.

«Таксама, мы забрукавалі за свой кошт даволі працяглую сцяжыну да адной з магілаў — такая была ўмова.

Але затое цяпер мы пэўныя, што магілы застануцца. І штогод, на Дзяды і на Дзень Волі, можна прыйсці да іх і пакласці кветкі».

«Сотні, тысячы магілаў беларусаў у дзясятках краінаў на розных кантынентах — страчаныя. Амбасады РБ яны не цікавілі і не цікавяць — тады як украінскія, польскія, літоўскія дыпмісіі апекваюцца месцамі супакаення сваіх суродзічаў. Гэта і не дзіўна: РБ не зʼяўляецца беларускай дзяржавай, яе кіраўніцтва знішчае ўсё беларускае, знішчае паслядоўна і мэтанакіравана.

Вядома, у эмігрантаў, асабліва новых, хапае клопатаў. І ўсё ж мы павінны памятаць і пра тых, хто быў да нас — бо ніхто іншы пра іх памяць не паклапоціцца», — рэзюмуе Сяргей Навумчык.

Чытайце таксама:

«Мы ад вас далёка, бацькоўскія гоні». Пабачыў свет грунтоўны энцыклапедычны даведнік (610 старонак) па беларускіх могілках у замежжы

Роўна 106 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

$5000 за месца на могілках, $330 за святара. На што хлопец Лізы патраціць сабраныя грошы?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
2
2
Пытаннечка/адказаць/
12.03.2024
Неяк дзіўна. А ці не ваш гэта абавязак? Чым вы там так занятыя?
12.03.2024
    Погребальный обряд — трупосожжение на грунте, от одного до шести захоронений в одной насыпи. В курганах X—XII ст. остатки кремации иногда размещали в верхней части насыпи в 10-15 см от поверхности. По мнению А. Тавтавичуса, обычай хоронить по несколько покойников в одном кургане пришёл вместе с обрядом трупосожжения из южного Занеманья с ятвяжских земель, с которым древние литовцы поддерживали тесные контакты[5]. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2#:~:text=%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%20%E2%80%94%20%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%B5%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0,%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D1%85%20%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0%D1%85%20%D0%A1%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%BE%2D%D0%97%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%B9%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8. У гэты час шырокае распаўсюджанне атрымалі пахаванні з коньмі, што было перанята ад балцкіх плямён яцвягаў і прусаў[16]. Коней (трупаспаленне ці трупапалажэнне) змяшчалі ў спецыяльна насыпаных курганах і, як выключэнне, у адным кургане з чалавекам. Інвентар конскіх пахаванняў бедны: цуглі, спражкі, часам страмёны[17]. Характэрнай рысай перыяду з'яўляюцца кампактныя, масавыя курганныя могільнікі (каля сучасных населеных пунктаў Раканцішкес, Жвірбляй, Гудаляй, Дусіненай, Швейцарай і інш.), дзе маюцца мужчынскія пахаванні з конямі і ўзбраеннем (у першую чаргу — меч) і што ўказвае на густанаселенасць гэтых раёнаў[18]. Не выключаецца, што адзначаныя кампактныя і масавыя курганныя могільнікі былі пахаваннямі дружыннікаў племянной знаці, хоць інвентар гэтых пахаванняў не вельмі багаты[18].   https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D1%9E%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D1%9E     Нельзя отнести культуру восточно литовских курганов, к какой то языковой среде. Потому, что не сохранилось письменных памятников. Например, считается, что культура восточно-литовских курганов в результате взаимодействия с прусами и ятвягами приняла похоронные обряды. А что если племя Литва (восточно-литовские курганы),относилась к западным балтам (прусам,ятвягам),просто перенимала часть материальной культуры восточных балтов в результате интенсивного взаимодействия с ними?
1
Валянтына/адказаць/
12.03.2024
Навумчык со своих не может оплатить? Жаба душит… Зато любит хвалиться как он «поднялся» работая на американцев.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031