Знайсці
11.03.2024 / 22:06РусŁacБел

У Мінску пачаў працаваць адзіны партал сацыяльных паслуг

Адзіны інтэрнэт-партал сацыяльных паслуг 139.бел пачаў працаваць у Мінску. Паводле задумы, партал павінен палепшыць камунікацыю грамадзян з адпаведнымі службамі.

На старонках партала павінна размяшчацца ўся інфармацыя, звязаная з сацыяльнымі паслугамі і зменамі заканадаўства ў гэтай сферы.

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Мінска прымае дзясяткі званкоў на дзень. Самыя папулярныя пытанні — паслугі сацыяльнага работніка і сацыяльнага таксі, выплаты пенсій і дапамог.

Таксама працуе адзіная тэлефонная служба па нумары 139. Можна паразмаўляць з аператарам анлайн праз адмысловае акно на сайце. Створана інтэрактыўная карта для самастойнага пошуку інфармацыі.

Заяўкі па сваіх праблемах і пытаннях можна пакідаць у любы час.

На працягу вясны партал 139.бел павінен запрацаваць напоўніцу. Распрацоўшчыкі стварылі і яго мабільную версію.

Чытайце таксама:

Як лечаць у ЛПП і навошта яны дзяржаве

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Ваеннаабавязаных чакаюць змены. Яны тычацца службы па кантракце і адтэрміноўкі ад мабілізацыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031