Знайсці
11.03.2024 / 15:371РусŁacБел

Блогера Віталя Усціновіча выпусцілі пасля 25 сутак у ІЧУ Віцебска

Вядомы віцебскі блогер Віталь Усціновіч правёў 25 сутак у ІЧУ. Пра гэта ён распавёў на новым відэа, якое апублікавалі сілавікі.

На відэа Віталя прымусілі распавесці пра тое, што супрацоўнікі ГУБАЗіК «паводзілі сябе карэктна», а на «сутках» яго не білі.

Пра затрыманне Усціновіча стала вядома 14 лютага. Паводле слоў Віталя, затрымалі яго за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

Усціновіч — стваральнік вобраза «дзядулі Шаўшэнкі». 

Мужчына здымае ролікі пра кошты ў крамах, зімовую рыбалку і жыццё мястэчак у Віцебскай вобласці — на яго канал падпісаныя каля 50 тысяч чалавек. Пасля затрымання на аватарцы ў яго канале цяпер з'явіўся дзяржаўны герб, туды залілі відэа сілавікоў з ім.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі плыўца. Кажуць, што за чахол «маліцеся за Беларусь» на тэлефоне

Пачынаецца суд над Вольгай Брыцікавай з «Нафтана»

Трыятланістцы Зелянкевіч далі два гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Блогер Коржыкаў/адказаць/
11.03.2024
"Пасля затрымання на аватарцы ў яго канале цяпер з'явіўся дзяржаўны герб" - пітэкантрапы з губаза такія... такія... што толькі абняць і паплакаць. Красаўцы, куды вам заданаціць на кніжкі, каб трошкі ўзняць ваш культурны і інтэлектуальны ўзровень?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031