Знайсці
11.03.2024 / 14:56РусŁacБел

Сцяг Швецыі вывесілі ля сядзібы НАТА. Ва ўрачыстасці ўзяла ўдзел прынцэса краіны

7 сакавіка Швецыя афіцыйна стала 32-м чальцом НАТА. 11 сакавіка яе сцяг урачыста ўзнялі ў Бруселі, ля штаб-кватэры НАТА.

Прэм'ер Швецыі Ульф Крыстэрсан (другі злева), Енс Столтэнберг і прынцэса Вікторыя. Фота: Geert Vanden Wijngaert / AP

Уступленне Швецыі ў НАТА сведчыць аб «правале» прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў яго ваеннай стратэгіі ва Украіне па аслабленні альянсу, заявіў у 11 сакавіка генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг падчас цырымоніі ўзняцця сцяга, піша Радыё Свабода.

Уварванне Крамля не толькі падштурхнула краіны, якія раней не далучыліся, Швецыю і Фінляндыю, перайсці пад эгіду абароны NATO, але цяпер «Украіна як ніколі блізкая да сяброўства ў NATO», — сказаў Столтэнбэрг.

7 сакавіка ў ЗША прэм’ер Швецыі Ульф Крыстэрсан заявіў пра «новую гістарычную эру для Швецыі ў сферы бяспекі», падкрэсліўшы, што ягоная краіна «падзеліць цяжар, адказнасць і рызыкі са сваімі саюзнікамі».

Чытайце таксама:

Швецыя ўступіла ў НАТА

Прэзідэнт Чэхіі распавёў, калі прысутнасць войскаў НАТА ва Украіне не будзе парушаць міжнародныя нормы

На тэрыторыі Фінляндыі і Швецыі ўпершыню ў гісторыі пройдуць вучэнні НАТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930