Знайсці
11.03.2024 / 10:11РусŁacБел

Пракуратура ліквідавала «БелаПАН» як юрыдычную асобу

Пракуратура Першамайскага раёна Мінска дамаглася ліквідацыі ЗАТ «БелаПАН». У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што пазоў аб ліквідацыі быў скіраваны ў Эканамічны суд Мінска, які ўхваліў патрабаванні і прыняў рашэнне аб ліквідацыі. Яно ўступіла ў законную сілу, звярнуў увагу Reform.by.

«Устаноўлена, што група грамадзян, якія з'яўляліся супрацоўнікамі гэтай арганізацыі, у 2021 годзе рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь прызнана экстрэмісцкім фармаваннем, дзейнасць названай групы была забароненая. У мэтах выканання названага рашэння ЗАТ «Б.» уключана ў пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», — адзначылі ў пракуратуры.

Інфармацыйнае агенцтва ЗАТ «БелаПАН» было ўключана ў названы пералік 4 лістапада 2021 года.

У кастрычніку 2022 года быў вынесены прысуд журналістам і менеджарам БелаПАНа. Андрэй Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі, яго жонка Ірына Злобіна — 9 гадоў, Дзмітрый Наважылаў — 6 гадоў, Ірына Леўшына — 4 гады калоніі. Яны прызнаныя палітвязнямі.

Сярод іншага, Аляксандраў, Леўшына і Наважылаў абвінавачваліся ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім, а Аляксандраў і Наважылаў — ва ўхіленні ад выплаты падаходнага падатку за люты 2015 года — красавік 2021 года.

Чытайце таксама:

Ліквідавалі арганізацыю літоўцаў, якая падтрымлівала «курс кіраўніцтва Беларусі»

У Беларусі ліквідуюць грамадскае аб'яднанне «Дзеці Чарнобыля»

У Гродне ліквідуюць аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031