Знайсці
09.03.2024 / 22:071РусŁacБел

«Зэкамерон» Максіма Знака ўвайшоў у шорт-ліст брытанскай прэміі

Прэмія Рэспублікі Свядомасці (Republic of Consciousness Prize), якой штогод ганаруецца мастацкая літаратура, выдадзеную невялікімі выдавецтвамі Вялікабрытаніі і Ірландыі, абвясціла кароткі спіс 2024 года. У пяцёрку ўвайшоў дакументальны раман беларускага палітвязня Максіма Знака, піша Bellit.info.

Кніга была перакладзеная Джымам і Элай Дынглі і выдадзеная ў выдавецтве Scotland Street Press.

У кароткай анатацыі на сайце прэміі пра кнігу сказана:

«100 апавяданняў у «Зэкамероне» (The Zekameron) заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Максім Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць са здольнасцю чалавека трываць прыгнёт. Рознагалосыя гісторыі Знака складаюць 100 дзён зняволення ў беларускай турме. Лаканічна, іранічна; сухі гумар. Гэтыя гісторыі сведчаць пра супраціў і самасцвярджэнне, а таксама пра шчырую цеплыню і ўдзячнасць таварышам-вязням. Гэтыя апавяданні Знак пісаў у зняволенні, але потым яны змаглі трапіць за сцены турмы».

«Падманліва лёгкія, але моцныя гісторыі зняволенага беларускага юрыста і актывіста. Сапраўды важная кніга», — мяркуе журы прэміі.

Чытайце таксама:

У Германіі выдалі аўдыякнігу «Зэкамерон» Максіма Знака па-нямецку

Беларускія адвакаты, раскіданыя па свеце, павіншавалі Максіма Знака з днём народзінаў

«Разыходзіцца добра». Выдавец пра кнігу зняволенага Максіма Знака «Зэкамерон»

«Хлеб — ад прастуды, для зуба — ножка часнаку». Апублікаваная частка апавяданняў, якія юрыст Максім Знак напісаў у СІЗА, і гэта вельмі таленавіта!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Олег/адказаць/
10.03.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031