Знайсці
09.03.2024 / 08:2613РусŁacБел

Выявілася, што Азаронак не ведае біяграфіі Лукашэнкі і геаграфіі Беларусі

Рыгор Азаронак падчас сумеснага стрыму з магілёўскай прагандысткай Віталінай Петрусевіч выдаў падрыхтаваны жарт — заявіў, што зайздросціць Віталіне, бо яна зямлячка Аляксандра Лукашэнкі. Таму што, маўляў, аграгарадок Копысь, у якім нарадзіўся Лукашэнка, знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці.

«Віталіна, ведаеце, я вам зайздрошчу! Таму што вы магілёўская, а я віцебскі — каранямі. І наш прэзідэнт нарадзіўся вось на самай-самай мяжы паміж намі. Пасёлак Копысь, Шклоўскі раён, гэта Магілёўская вобласць. Гэта самая-самая мяжа з Віцебскай, але ўсё роўна Магілёўская вобласць! Таму вось вы, можна сказаць, зямляк нашага прэзідэнта», — заявіў Азаронак.

«Так, я вельмі гэтым ганаруся», — заўсміхалася Петрусевіч.

Насамрэч памыляюцца яны абое. Аграгарадок Копысь знаходзіцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Як слушна сказаў Азаронак, «на самай-самай мяжы», але ўсё ж гэта Віцебская вобласць.

Так што, калі кіравацца логікай прапагандыстаў, зайздросціць Азаронку павінна якраз-такі Віталіна Петрусевіч.

Чытайце таксама:

«23 гады жыву пры Лукашэнку, плакаць хочацца ад шчасця». Магілёўскую прапагандыстку не спыніць

«Азаронак бранябойна стаяў, а Пуставы паплыў». Івулін пра гісторыю ў мінскім метро

«Лукашэнку люблю ўсім сваім сэрцам». Хто такая Віталіна Петрусевіч, якая стала тварам прапагандысцкіх фільмаў магілёўскага тэлебачання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
42
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3
1
даведка/адказаць/
09.03.2024
Григорий Азарёнок вообще теряется в окружающей обстановке, где находится. https://i.ibb.co/CsvgkkZ/Azarenok.png
0
Віця/адказаць/
09.03.2024
Што за занятак абмяркоўваць пустабрэха?
0
Прабачце/адказаць/
10.03.2024
даведка , Сярод раслін і жывёл.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031