Знайсці
08.03.2024 / 19:1013РусŁacБел

Зяленскі: Пуцін цалкам кіруе сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі

Прэзідэнт Украіны назваў Беларусь «дыпламатычна акупаванай».

Скрын відэа тэлеканала Rai 1

У інтэрв'ю тэлеканалу Rai 1 Зяленскі адзначыў, што Пуцін зацікаўлены зруйнаваць цалкам Украіну, далучыць гэтыя землі да Расіі. «Ён такія рэчы робіць або сілаю, зброяй, або палітычна».

«Тое, што ён зрабіў у Беларусі — гэта без ахвяраў і крыві, гэта пакуль што. То-бок яны саюзніцкія ўлады, дзе ён цалкам кіруе і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі», — заявіў Зяленскі.

Ён згадаў напад на Украіну 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Беларусі. І назваў тое, што адбываецца з Беларуссю «дыпламатычнай акупацыяй незалежнай краіны і стратай суверэнітэту».

Зяленскі дадаў, што ва Украіне Пуцін таксама раней шукаў магчымасці ўплываць на парламент знутры, але пасля таго, як гэта не ўдалося, ён пачаў акупацыю вайсковую.

Чытайце таксама:

Алена Зяленская адмовілася прысутнічаць на звароце Байдэна да Кангрэса, каб не сядзець побач з Юліяй Навальнай

«Людзі былі запушчаны праз Беларусь». Як збіраліся забіць Зяленскага

Расія ўдарыла па Адэсе, калі там былі Зяленскі і прэм'ер Грэцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3
09.03.2024
Двина, а не чорных пакетау? Цi i швабры i пакеты разам
0
Чырвоны стяг./адказаць/
09.03.2024
[Рэд. выдалена]
2
Сіл украінцам!/адказаць/
09.03.2024
А яму якая справа да Беларусі? Хто жыве ва Укрaіне, той у цырку не смяецца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031