Знайсці
07.03.2024 / 09:483РусŁacБел

Як збіраюцца піярыць «саюзную дзяржаву» сярод моладзі — пачыталі прапановы Міністэрства адукацыі

«Нашай Ніве» трапіўся дакумент, адпраўлены ў Адміністрацыю Лукашэнкі з Мінадукацыі ў канцы 2023 года. Гэта бюракратычная папера аб выніках «нарады па моладзевай палітыцы». Што ў яе ўвайшло?

Дакумент, атрыманы «Нашай Нівай» з дапамогай «Белпол», падпісаны намеснікам міністра адукацыі Аляксандрам Кадлубаем. 

Ён інфармуе Адміністрацыю Лукашэнкі аб тым, што больш за 180 чалавек — «прадстаўнікоў універсітэтаў, органаў па справах моладзі, дзіцячых і моладзевых аб'яднанняў» — у ліпені 2023 года думалі, як абстаіць пытанне з моладзевай палітыкай у гэтай званай «саюзнай дзяржаве». І прыйшлі да наступных высноваў:

1) Работа ў сферы моладзевай палітыкі павінна адказваць на сучасныя выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаецца г.зв. «саюзная дзяржава», базавацца на каштоўнасным і светапоглядным адзінстве народаў Беларусі і Расіі […]

2) Прыярытэтнымі накірункамі моладзевай палітыкі з'яўляюцца духоўна-маральнае, патрыятычнае, працоўнае, прафесійнае выхаванне маладога пакалення.

3) Дзейнасць у сферы моладзевай палітыкі на саюзным узроўні ажыццяўляецца на пляцоўцы «саюзнай дзяржавы», а таксама на ўзроўнях профільных міністэрстваў […]

Дакумент багаты бюракратычнымі перламі з разраду «прапрацаваць распрацоўку», але вось ягоныя асноўныя пункты, якія прапануецца ажыццявіць — вынік інтэлектуальнай дзейнасці 180 чалавек.

— Распрацаваць парадак удзелу прадстаўнікоў моладзевых дэлегацый у сумесных праектах […]. 

— Аказваць на сістэмнай аснове інфармацыйную падтрымку сумесным ініцыятывам […]. Весці сярод моладзі тлумачальную работу аб ролі і значэнні саюзнай дзяржавы для Беларусі і Расіі прапануецца на платформе «Молодежь.бел». 

«Молодежь.бел» — гэта рэсурс, які нават не індэксуецца сістэмамі ацэнкі наведвальнасці сайтаў, настолькі ён малапапулярны.

— Прапануецца пабудаваць «патрыятычны цэнтр» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці сіламі расійскіх студэнцкіх атрадаў і за кошт «саюзнага бюджэту».

— Прапануецца «забяспечваць адбор, узгадненне і падтрымку моладзевых ініцыятыў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці і супрацьдзеянне фальсіфікацыі гісторыі», а таксама «распрацаваць пытанне сумеснай рэалізацыі мерапрыемстваў па тэматыцы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі». 

Сярод іншых небанальных ідэй: правесці студэнцкі злёт, арганізоўваць сумесныя пошукавыя экспедыцыі, «сфарміраваць сярэднетэрміновы план правядзення спартовых спаборніцтваў па алімпійскіх відах спорту», «выбудоўваць узаемадзеянне па развіцці відаў спорту, звязаных з высокімі тэхналогіямі (камп'ютарны спорт, спартовае праграмаванне, лазерны бой) сярод вучняў ПТВ і ВНУ». 

Канечне, складальнікі дакумента не забылі пра сябе: «Ажыццяўляць абменныя праграмы для спецыялістаў моладзевых аб'яднанняў і рэгіянальных органаў па справах моладзі для вывучэння вопыту работы з моладдзю на месцах». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Леон/адказаць/
07.03.2024
Хотят повязать молодёжь, заставив её приветствовать государственную измену со стороны кучки предателей во Власти.
0
двор лукашенко/адказаць/
07.03.2024
Ну-да, надо воспитывать, с пелёнок, янычар, манкуртов и хуйвенбинов русского мира в Беларуси, для нужд и потреб скотного двора лукашенко и России.
 Русскому миру нужно идейное, орудийное, молодое мясо, как и для кгб, губопика, мвд, мо лукашенко. Тут, у скотного двора лукашенко и России, - идилия и сплошной сквирт.
И делают всё, чтобы, в оргии скотного двора лукашенко и России, втянуть молодое поколение беларусов, населения Беларуси.
 Правда перспетивы никакие, сплошная деградация, технологическая отсталость, нищета и почётная обязанность подохнуть в окпах русского мира, пока, пока жив в окопе, за 2000 долларов США, а после похоронки, если не сделают без вести пропавшим, зарыв бульдозером в яме, от 70 000 до 100 000 долларов США, в зависимости от звания.
 Но, долларовое счастье не бездонно, поэтому надо идейно заоохочивать в окопы, на будущее, так намного дешевле.
0
Ёсік/адказаць/
07.03.2024
Уся вашая памяць - вайна 1941-45, і больш нічога. А, шчэ ў 1994 абралі першага прэзідэнта. Няма чым ганарыцца. Нічога не прыдумалі, не зрабілі, а толькі паўсюль імітацыя бурнай дзейнасьці. У ХХІ стагодьдзі, калі ёсьць інтэрнэт ды розныя сеткі, адна бабуся расказвае моладзі аб нейкім плане Далеса. Чыноўнікі, расплюшчыцн вочы, дырэктар саўгаса ў сваіх хворых глуздах намаляваў сабе карціну (моцная армія, па піццот, наймацнейшая медыцына, такая ж прамысловасьць), а вы, паскуднікі, ствараеце ілюзію, падганяючы жыцьцё беларусаў пад яго бачаньне навакольнага сьвету. Не чапайце моладзь, яны самі вырашаць, як ім жыць. Не хочуць яны мець аднолькавыя фрызуры, штаны, кашулі, яны хочуць жыць, а не абслугоўваць купку дармаедаў, якія назваліся ўладай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031