Знайсці
05.03.2024 / 19:5824РусŁacБел

$5000 за месца на могілках, $330 за святара. На што хлопец Лізы патраціць сабраныя грошы?

У часе паўторнага збору памяці згвалтаванай і забітай беларускі Лізы ўжо ахвяравалі больш за $25 тысяч. Даніл, хлопец Лізы, які каардынуе збор сродкаў, у якасці арыенціра абазначыў $17,5 тысячы, але людзі працягваюць пераводзіць грошы.

Забітая Ліза Герцэн

На што Даніл збіраецца патраціць грошы?

«Стаіць пытанне пахавання, аплаты месца на могілках і спадарожных выдаткаў. Ліза была ў Польшчы бежанкай — адна, без сям'і. Яна не была застрахаваная. Пытанне пахавання Лізы — цяпер мая адказнасць і задача, таму адкрыты гэты збор. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на пакрыццё выдаткаў на пахаванне Лізы, юрыдычную дапамогу і падтрымку блізкіх у гэтай трагічнай сітуацыі, — піша Даніл на старонцы збору.

— Я нават не мог здагадацца, колькі каштуе пахаваць чалавека ў Варшаве. Самае сціплае пахаванне каштуе ад $2500. Пры гэтым месца на могілках будзе аплачана толькі на 20 гадоў. Калі купіць месца назаўжды, то гэта каштуе ад $3000 да $5000.

Сярэдняе пахаванне ў Варшаве каштуе каля $3500-4000, да гэтага трэба дадаць паслугі святара (прыкладна $330) і гэтак далей. Таксама важна аформіць магілу, паставіць помнік.

Таксама для мяне і ўсіх, хто мяне падтрымлівае цяпер, важна, каб злачынец атрымаў максімальнае пакаранне за тое, што ён забраў чужое жыццё.

У сувязі з гэтым неабходная сума для аплаты паслуг юрыста, які будзе абараняць інтарэсы Лізаветы ў крымінальным працэсе. У Варшаве гэта каштуе ад $5000.

Фінансы таксама спатрэбяцца пры падрыхтоўцы і легалізацыі дакументаў як на баку Польшчы, так і ў Беларусі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
51
Абуральна
7
2
Вася/адказаць/
06.03.2024
Безенчук , т.е. Данилка нас хочет кинуть?:)
2
прошел страхование в NFZ/адказаць/
06.03.2024
бежанкай — адна, без сям'і. Яна не была застрахаваная.

Что-то тут не так.... Все, кто официально подал на предоставление международной защиты автоматически страхуются в NFZ ....
И зачем адвокат ? Если можно наблюдать за процессом на всех этапах. Думаю незалежныя СМИ бы подключились для освещения ( там где можно) и опубликования. А так. ПРосто дать заработать адвокатам.
0
Ната /адказаць/
07.03.2024
прошел страхование в NFZ, В NFZ даже полякам приходится по году и больше ждать на обследование, ничего там толком не получишь без знакомства или если не дашь денег. А за процессом даже с адвокатом не всегда узнаешь и добьёшься , если ты не местный. Это Польша детка..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031