Знайсці
05.03.2024 / 12:531РусŁacБел

Прэмʼерка Эстоніі апублікавала фота свайго сняданка пасля папрокаў, што яна «есць расейцаў на сняданак»

Прэмʼер-міністр Эстоніі Кая Калас апублікавала фатаграфію свайго сняданку з подпісам: «Мой сняданак, дарагія чытачы Politico».

Гэта было своеасаблівым адказам на артыкул Politico, у якім ананімная крыніца сцвярджала, што ў ЕС не хочуць бачыць Калас на пасадзе кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі, бо ёй «падабаецца есці расейцаў на сняданак».

«Мы сапраўды паставім на гэтую пасаду кагосьці, хто аддае перавагу есці расейцаў на сняданак?» — задаўся пытаннем суразмоўца выдання.

Ён адзначыў, што тэма прызначэння Калас застаецца «адчувальнай» для ўладаў некаторых краін Еўрасаюза, нягледзячы на ​​тое, што яе магчымае прызначэнне на пасаду кіраўніка дыпламатыі ЕС некалькі месяцаў абмяркоўвалася сярод высокапастаўленых чыноўнікаў.

Чытайце таксама:

«Траянскі конь» Пуціна. Хто такі Віктар Орбан і чый бок ён сапраўды займае?

МЗС Чэхіі: Калі Украіна ўпадзе, мы сутыкнёмся з РФ на нашых межах

Лукашэнка назваў Жазэпа Барэля дурнем, які не мае дачынення да палітыкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
Брэст сіла/адказаць/
05.03.2024
З гумарам жанчына!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031