Знайсці
04.03.2024 / 22:355РусŁacБел

Адзін толькі ГУБАЗіК за год затрымаў больш за 1100 чалавек за «экстрэмізм»

За год ГУБАЗіК затрымаў больш за 1100 чалавек па «экстрэмісцкіх» злачынствах, расказаў у эфіры СТБ начальнік гэтай структуры Андрэй Ананенка.

Андрэй Ананенка

«Што тычыцца нашай арганізацыі, то можна сказаць што больш за 1000 чалавек мы затрымалі як па адміністрацыйнай, так і па крымінальнай вытворчасці. Гэта, мы гаворым, дзесьці за год. Больш за 1100, вось так вось», — заявіў Ананенка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што затрыманнямі за «экстрэмізм» займаюцца і іншыя ведамствы.

Ананенка таксама расказаў, што беларусаў нібыта ўцягваюць ва ўчыненне тэрактаў у Беларусі і Расіі. Гэтым займаюцца, як ён выказаўся, «англасаксы», украінскія і польскія спецслужбы:

«Гэта значыць, гэтыя асобы, якіх атрымліваецца ім справакаваць, каб яны здзейснілі злачынства, яны, на жаль, шукаюць іх з дапамогай інтэрнэту. Знайшоўшы гэтых людзей, адпаведна, даецца пэўнае заданне, яны выязджаюць для выканання тэрактаў на крытычнай інфраструктуры. Як правіла, чыгункі, прадпрыемствы і гэтак далей. Таму мы бачым у гэтым кірунку пэўныя негатыўныя тэндэнцыі. Менавіта выкарыстанне нашых грамадзян для здзяйснення вось гэтых цяжкіх злачынстваў».

Але за чатыры гады ГУБАЗіК, маўляў, навучыўся выяўляць такіх асоб і набыў «прафесіяналізм».

Чытайце таксама:

Казакевіч: Наступнай будзе рэвалюцыя TikTok

«Праціраю дзвярную ручку, бо яе могуць намазаць атрутаю». Пагаварылі з гомельскім псіхолагам, кватэру якой разграмілі сілавікі

Сілавікі зладзілі чарговую фэйкавую рассылку па беларускіх чатах. Што адбылося і як абараніцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
0
Адзін, саўсем адзін Губазік/адказаць/
05.03.2024
Трэба больш губазікаў! Бо яшчэ многа засталося незатрыманых. Дапусцім, насяленіе Беларусі 9,4 млн. дапусцім 600 тышч збеглі за кардон. Застаецца 8,8 млн. Каб затрымаць іх, зыходзячы з агучанай нормы вырабаткі 1100 затрыманых у год, спатрэбіцца ўсяго 8000 губазікаў. А потым можна арганізаваць чымпіянат, ілі, не знаю, алімпіяду паміж губазікамі па затрыманні губазікаў!
0
Зося/адказаць/
05.03.2024
Увесь такі ў лампасах, ардэнах, певень. Як быццам да Берліна ўжо дайшоў, а не проста зграей гопнікаў кіруе🤡
0
стараюцца/адказаць/
05.03.2024
У гитлера тоже были, такие же и свои, зондеркоманды нацистов....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031