Знайсці
04.03.2024 / 20:5118РусŁacБел

Гітанас Наўседа зноў выступіў за аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў за ўвядзенне аднолькавых абмежаванняў для грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з праўленнем Сейма Літвы, паведамляе LRT.

Гітанас Наўседа. Фота: AP Photo / Omar Havana

Наўседа нагадаў, што з самага пачатку быў за ўраўнаванне абмежаванняў для беларусаў і расейцаў.

«Я з самага пачатку казаў, што спроба аддзяліць два рэжымы — Беларусь і Расію — адзін ад аднаго можа прывесці да непрыемнасцяў. Сёння мы бачым, што гэта так», — адзначыў ён.

Наўседа заклікаў рэагаваць на выпадкі, калі беларусы не праяўляюць лаяльнасць да Літвы.

«У нас ёсць розныя прыклады, калі беларускія грамадзяне, якія пасяліліся тут, на жаль, не праяўляюць вялікай лаяльнасці да Літоўскай Рэспублікі, на гэта неабходна рэагаваць», — адзначыў прэзідэнт Літвы.

Вясной 2023 года літоўскі Сейм адмовіўся ўводзіць аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў. Наўседа тады наклаў вета на закон, аднак парламент яго пераадолеў.

Чытайце таксама:

«Літва дакладна трымае лінію падзелу паміж дэмакратычнымі беларусамі і саўдзельнікамі рэжыму» — Юрконіс

У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
05.03.2024
А почему литовцы не отстаивали свои права с 1939 года почти 50 лет? Да просто потому, что силы были слишком не равны.  Как и в РБ сейчас.   А насчет языка скажу так : "неважно на каком языке ты говоришь, а важно ЧТО говоришь и ЧТО делаешь." 
1
Віленскі кот/адказаць/
05.03.2024
Ник, вы мабыць не зразумелі, гэта Літва будзе вырашаць каго і як прымаць і калі ануляваць вам дазвол. І гэта не прыніжэнне, гэта права кожнай краіны праводзіць самастойную палітыку і самастойна вырашаць каго прымаць і на якіх умовах. Вы госць у гэтай краіне. Кропка. А калі нешта не падабвецца, вас ніхто там не трымае. Калі вы запрашаеце кагосьці да сябе ў госці ці наймаеце спецыяліста, хто вырашае на якіх умовах ён будзе выконваць працу ці знаходзіцца ў вас дома? Вось і адказ на ўсе вашыя дзіцячыя крыўды. А сваю незадаволенасць можаце накіраваць у РБ і Рф, там жа “язык это не политическая сущность“. Вось толькі чырвонай лініяй для Масквы заўсёды ідзе пытанне мовы, а вы дагэтуль у ружовых акулярах. Таму для Літвы вы такі ж самы русскі, чым вы адрозніваецесь ад расейцаў?
05.03.2024
Ник, пуцин как придет так порядок наведет, чтобы литовобандеровцы никого не ущемляли. так?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031