Знайсці
04.03.2024 / 17:3625РусŁacБел

«Навошта выбары ў Каардынацыйную раду? Які можа быць протапарламент у протадзяржаве?» — Шрайбман

У новым выпуску ютуб-каналу «Гадзіннічак цікае» Арцём Шрайбман і Рыгор Астапеня абмеркавалі месца і ролю Каардынацыйнай рады ў жыцці беларусаў.

Падчас размовы Арцём Шрайбман запытаўся ў Астапені:

«Навошта ў гэтай карціне свету выбары ў Каардынацыйную раду? Тут нават Офісу работы няма. [Дастаткова] Святлане Ціханоўскай проста ездзіць і на канферэнцыях выступаць. Які можа быць протапарламент у протадзяржаве ў сітуацыі, калі ты можаш толькі Яся-гаспадара на выбары вылучыць?

Навошта гэтыя выбары, гэта КР, навошта ўся гэта сімуляцыя жыцця быццам бы ў нас ёсць альтэрнатыўная дзяржава?»

На гэта пытанне Астапеня адказаў, што не перастае верыць у Каардынацыйную раду.

«Гэта важны элемент для эміграцыйнай, дыяспаральнай гісторыі. Што мы яе неяк уключаем, пачынаем пра гэта размаўляць. Тут ёсць таксама гісторыя і пра трэці сектар.

Частка палітыкаў цяпер крытыкуе трэці сектар, кажа: чаму мы павінны падтрымліваць трэці сектар, калі на самой справе яны жывуць лепш за нас? Яны больш забяспечаныя, маюць большыя ўплывы».

Арцём Шрайбман. Скрын відэа chasiki_ / YouTube

Астапеня адзначае, што на яго погляд, вельмі важна ўключаць трэці сектар:

«Гэта пра тое, каб людзі маглі каардынаваць сваю працу. Што яны штосьці разам абмяркоўваюць, вырашаюць».

На погляд Астапені, выбарчая кампанія ў Каардынацыйную раду накіравана толькі на беларусаў замежжа. Ніхто ўжо не разлічвае, што нехта з жыхароў Беларусі будзе галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду.

«Але калі гэта выбары толькі для дыяспары, гэта таксама нейкая нармальная кампанія для яе мабілізацыі», — заўважае аналітык.

Пры гэтым ён бы не перабольшваў ролю Каардынацыйнай рады і не разглядаў яе як парламент: «Гэта вялікае пытанне адносна таго, ці правільная была гульня ў «давайце мы будзем протадзяржавай». У доўгатэрміновай перспектыве гэта не спрацавала».

Нагадаем, што выбары ў Каардынацыйную раду павінны прайсці 25 мая.

@nashanivanews Як вам такая прапанова — «Не злаваць дзеда»? Рыгор Астапеня мае рацыю? #беларусь#беларускітыкток#беларусьновости#нашаніва#светланатихановская#ціханоўская#мова#мінск♬ Беларусь - Без Билета

Чытайце яшчэ:

Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?

«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады» — Мілінкевіч

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
05.03.2024
Mafkees , бядота, ты хочаш некаму пажаліцца, але ж я не доктар. 

І вучы дзяржаўную мову замест забруджвання каментаў. А то пасля Лукашандыі з астатнімі бурацінкамі ізноў насерыце маленькую раіссю са знакам качыства. А так хоць будзе шанец. 
05.03.2024
Францішак Багушэвіч, не кажыце. Думаў, гэткія губернскія доўбні прынамсі на НН увайшлі ў розум пасля пачатка вайны, але дзе ж там… 
0
Mafkees /адказаць/
06.03.2024
Оёй, слушай чепушило,я буду писать комменты как хочу и на каком хочу языке. Если тебе что-то не нравится - вали куда-нибудь в другое место читать новости,а лично у меня есть всего один универсальный адрес для тебя- это адрес крейсера москва.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031