Знайсці
04.03.2024 / 08:2013РусŁacБел

Гігін: Леў Сапега — рускі чалавек да мозгу касцей

Новы дэпутат Палаты прадстаўнікоў далучыўся да дыскусіі наконт Льва Сапегі. Памятны знак у гонар канцлера ВКЛ збіраюцца адкрыць у Бешанковічах. Ушанаванне аўтара III Статута прапагандысты ўспрымаюць у штыкі.

«Калегі Аляксей Дзермант і Аляксандр Шпакоўскі ўключыліся ў дыскусію наконт фігуры Льва Сапегі. Што тут сказаць? Асоба сапраўды супярэчлівая», — задаецца пытаннем прапагандыст.

«Канешне, ён быў патрыётам ВКЛ, але пры гэтым польскі ўплыў на яго вяку толькі ўзмацніўся. Рускі чалавек да мозгу касцей, ён тры разы мяняў рэлігію. Быў прыхільнікам увядзення царкоўнай уніі для забеспячэння адзінства грамадства, а тым самым увёў краіну ў хаос рэлігійнага супрацьстаяння», — піша Вадзім Гігін у сваім тэлеграм-канале.

«Зразумеў сваю памылку, перасцерагаў Язафата Кунцэвіча ад гвалтоўнага насаджэння уніі. А потым узначаліў расправу над Віцебскам, калі горад паўстаў супраць Кунцэвіча. Адзін з аўтараў III Статута ВКЛ. Яму належаць прыгожыя словы аб вяршэнстве закона», — зазначае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і дадае:

«Але і сваю сям'ю ён не забываў, зрабіўшы яе вельмі ўплывовай, значна павялічыўшы зямельныя валадарствы. Пры ім злоўжыванні і карупцыя ўладаў дасягнулі вялізных памераў, што прывяло да паўстанняў у Магілёве ў 1606-1610 гадах і ў Мазыры ў 1615 годзе».

«І так можна пералічваць яшчэ доўга. Леў Іванавіч Сапега быў сынам свайго часу з усімі добрымі якасцямі і недахопамі. Проста трэба глядзець на нашу гісторыю з шырока расплюшчанымі вачыма, а не з прыжмурваннем», — рэзюмуе Вадзім Гігін.

Чытайце таксама:

У Бешанковічах паставяць памятны знак у гонар Льва Сапегі

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

«Пацукі, са сваёй краінай вы ці здраднікі?» Гладкая накінулася на «Анлайнер»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6
4
Артем/адказаць/
04.03.2024
Veras, именно такие как Гигин демократизируют Беларусь и сдадут в Гаагу Лукашенко.
0
Жорж Стоматолог/адказаць/
04.03.2024
Так Сапега тоже в Питере жил и работал. Спросите авторитетного хитрозачесанного историка - он подтвердит.
0
Леў Сапега/адказаць/
05.03.2024
Дзякуй Богу, што я не маскаль!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031