Знайсці
03.03.2024 / 16:446РусŁacБел

Кубракоў узнагародзіў «Любэ»: Фразу «прарвемся, апера» паўтарае ўвесь аперсклад рэспублікі

Расійскі гурт «Любэ» выступіў у Мінску перад сілавікамі да Дня міліцыі.

Фота: МУС

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падзякаваў ім і дадаў, што «фразу з вядомай песні калектыву «прарвемся, апера» паўтарае ўвесь оперсклад рэспублікі».

Мікалаю Растаргуеву Кубракоў уручыў нагрудны знак МУС «За садзейнічанне».

Фота: МУС

Звяртаючыся да сілавікоў у зале, Кубракоў сказаў:

«У любых умовах і пры любых абставінах беларуская міліцыя забяспечыць мір і правапарадак, нават калі давядзецца стаяць, як у свой час батальёну Уладзімірава, да апошняга».

Фота: МУС

Сам Кубракоў днямі атрымаў ордэн свяціцеля Кірылы Тураўскага з рук мітрапаліта Веніяміна.

Чытайце таксама:

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова

Кубракоў заявіў, што летась у міліцыю папрасіліся восем тысяч чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24
03.03.2024
Куды прарываюцца? Няма адказу.
0
Коля Баскаў/адказаць/
03.03.2024
Калі раптам саўгасны рэжым зменіцца на беларускі, уся гэтая кодла пабяжыць уладкоўваецца ў расейскія сілавыя структуры.
0
вада/адказаць/
04.03.2024
Якія натхнёныя твары
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031