Знайсці
02.03.2024 / 16:453РусŁacБел

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка

Страты расійскіх вайсковых самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 значна пагоршаць сітуацыйную арыентацыю экіпажаў у небе. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы брытанскай разведкі.

Адзначаецца, што праз тыдзень пасля паражэння другога па ліку самалёта А-50 Расія, хутчэй за ўсё, забараніла палёты паветранага судна каля Украіны.

«Гэта будзе працягвацца датуль, пакуль расейцы будуць праводзіць унутраныя расследаванні аб няздольнасці абараніць гэтыя самалёты, а таксама аб тым, як паменшыць пагрозу, якую працягвае ўяўляць украінская супрацьпаветраная абарона», — сцвярджае брытанская разведка.

Паводле яе інфармацыі, страта самалёта можа значна пагоршыць сітуацыйную арыентацыю экіпажаў самалётаў. На думку аналітыкаў, Расія не можа дазволіць сабе такі прагал у магчымасцях. З-за гэтага расійскія вайскоўцы, верагодна, будуць вывучаць іншыя варыянты вырашэння гэтай праблемы шляхам перапрафілявання самалётаў і прыняцця большай рызыкі для забеспячэння эфектыўнай падтрымкі з паветра, у якой маюць патрэбу іх сухапутныя войскі.

«Стомленасць самалётаў і экіпажаў амаль напэўна ўзмоцніцца, калі А-50 не вернуцца да аперацый, а флот будзе ўсё больш расцягнуты. Цалкам рэальна, што Расія можа паспрабаваць вярнуць да эксплуатацыі раней закансерваваныя самалёты А-50, каб змякчыць гэтую праблему», — дадалі ў Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі.

Расійскі самалёт А-50 украінскія сродкі СПА збілі 23 лютага. Пра страту яшчэ аднаго такога борта паведамлялася 14 студзеня. Паводле адкрытых крыніц, у 2022 годзе Расія мела толькі тры такія самалёты і шэсць яго мадыфікацый А-50У. Адзін з А-50 быў пашкоджаны ў лютым 2023 года на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах.

Чытайце таксама:

10 збітых самалётаў за 10 дзён. Як украінцы гэта робяць

На збітым у пятніцу расійскім А-50 былі 10 чалавек

Гібель А-50: як УСУ маглі знішчыць расійскі лятаючы радар?

Як украінцы збілі расійскі самалёт А-50 коштам $330 мільёнаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Додик/адказаць/
02.03.2024
Всё идёт по плану. Потерь нет!
02.03.2024
А зачем тогда эти самолёты, если их не будут использовать?
1
трактор мтз/адказаць/
03.03.2024
Решили беречь для чего то ещё.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера