Знайсці
01.03.2024 / 19:5410РусŁacБел

Традыцыйнага Кангрэса даследчыкаў Беларусі сёлета не будзе

Традыцыйна штогадовы Кангрэс даследчыкаў Беларусі, ужо XII па ліку, сёлета мусіў адбыцца ў Коўне. Але нядаўна стала вядома, што ў гэтым годзе яго не будзе. Чаму так, расказаў у інтэрв'ю радыё «Унэт» старшыня арганізацыйнага камітэта Кангрэса, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч. 

— Мы ў гэтым годзе ў выніку кансультацый, якія адбыліся напрыканцы мінулага года і таксама напачатку гэтага года, вырашылі, што ў гэтым годзе не будзем праводзіць вялікі Кангрэс, вялікую імпрэзу, якая ўключае ў сябе сотні даследчыкаў.

Мы вырашылі ўзяць невялікую паўзу і ў гэтым годзе правесці такую як бы рэфлексію. Мы гэта называем партнёрскай канферэнцыяй.

То-бок сабраць проста тых людзей, з кім мы арганізоўвалі Кангрэсы, падумаць над тым, што было добра зроблена за апошнія ўжо больш чым 10 год арганізацыі гэтых падзей, што можна палепшыць, у які бок развівацца. То-бок, фактычна, узяць гэты год на пераасэнсаванне досведу і на фармуляванне далейшай стратэгіі. Таму будзе партнёрская канферэнцыя ў Коўне, як і планавалася. 

— Чаму так вырашылі? Ці Кангрэс вычарпаў свае рэзервы, рэсурсы, ці нейкая іншая прычына? 

— Не. Наадварот! Проста ўнутры арганізацыйнага камітэта існуюць розныя ідэі, розныя ўяўленні пра тое, куды Кангрэс развіваць. І, каб проста гэта асэнсаваць, мы, уласна, і бярэм паўзу.

Ну і ўвогуле, трэба сказаць, што, усё-такі арганізацыя Кангрэса такога маштабу — гэта заўсёды вельмі складанае мерапрыемства з арганізацыйнага пункту гледжання, якое патрабуе працы на працягу не менш, чым шасці месяцаў. Што вельмі цяжка для партнёраў, цяжка для каманды. Таму тут таксама патрабуецца нейкі такі перадых. Я думаю, што гэта толькі на лепшае для самой ідэі кангрэса будзе. 

— У Кангрэсе штогод бралі ўдзел дзясяткі даследчыкаў у розных тэмах…

— Сотні! Сотні! 

— …ці сотні нават, якія прадстаўлялі свае працы. Цяпер што вы раіце ім рабіць? Ці працягваць да наступнага года, ці некуды можна падаваць, ці нешта будзе выдавацца, напрыклад? 

— У гэтым годзе мы раім проста сачыць за навінамі. Па-першае, мы плануем зрабіць, як і заўсёды, Прэмію Кангрэса. То-бок гэта не значыць, што мы адмяняем усе мерапрыемствы, звязаныя з Кангрэсам. Ну і таксама рыхтавацца тады ўжо на наступны год. Таму што мы ўсё адно плануем правесці наступны кангрэс у 2025 годзе. Але, праўда, яшчэ пакуль не ведаем у якой краіне. 

Чытайце таксама:

Чорныя часіны беларускіх гісторыкаў

«Тое, што сёння адбываецца ў Беларусі, і ў архівах, і ў гістарычнай навуцы, выглядае сапраўднай катастрофай»

«Сітуацыя страшная». Якая будучыня Кангрэса даследчыкаў Беларусі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Олег/адказаць/
02.03.2024
У гэты час шырокае распаўсюджанне атрымалі пахаванні з коньмі, што было перанята ад балцкіх плямён яцвягаў і прусаў[16]. Коней (трупаспаленне ці трупапалажэнне) змяшчалі ў спецыяльна насыпаных курганах і, як выключэнне, у адным кургане з чалавекам. Інвентар конскіх пахаванняў бедны: цуглі, спражкі, часам страмёны[17]. Характэрнай рысай перыяду з'яўляюцца кампактныя, масавыя курганныя могільнікі (каля сучасных населеных пунктаў Раканцішкес, Жвірбляй, Гудаляй, Дусіненай, Швейцарай і інш.), дзе маюцца мужчынскія пахаванні з конямі і ўзбраеннем (у першую чаргу — меч) і што ўказвае на густанаселенасць гэтых раёнаў[18]. Не выключаецца, што адзначаныя кампактныя і масавыя курганныя могільнікі былі пахаваннямі дружыннікаў племянной знаці, хоць інвентар гэтых пахаванняў не вельмі багаты[18].


https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D1%9E%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D1%9E
0
мир дружба прекратить огонь/адказаць/
02.03.2024
Alex,21 век, 1/4 уже прошла. Сколько можно уже спекулировать и претендовать на что-то, давайте фиксировать и..... жить дружно без каких-либо претензий к соседям. Их можно найти всегда.Хельсинки 1975 это раз, пусть будет Хельсинки -2024г.
А если Вы уважаемый Алекс хотите повоевать, езжайте в Африку, заходите в любое племя, ВАм дадут оружие или лук и воюйте за землю  с соседней деревней.
Мы же в Европе.
PS/ и совместно изучать и обсуждать наше историческое прошлое.
0
Олег/адказаць/
02.03.2024
Погребальный обряд — трупосожжение на грунте, от одного до шести захоронений в одной насыпи. В курганах X—XII ст. остатки кремации иногда размещали в верхней части насыпи в 10-15 см от поверхности. По мнению А. Тавтавичуса, обычай хоронить по несколько покойников в одном кургане пришёл вместе с обрядом трупосожжения из южного Занеманья с ятвяжских земель, с которым древние литовцы поддерживали тесные контакты[5]
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031