Знайсці
01.03.2024 / 17:441РусŁacБел

У Вільні збіраюць заяўкі ад тых, хто хоча аддаць дзяцей у беларускамоўныя школы

Ініцыятыва беларускіх бацькоў у Вільні запрашае ўсіх беларускіх бацькоў, якія хочуць, каб іхнія дзеці вучыліся на беларускай мове, а таксама тых, хто хоча падтрымаць праект адкрыцця новай школы, нават калі цяпер яшчэ не гатовы ў яе запісацца, падаць адпаведную заяўку.

1 верасня ў Віленскай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны. Фота ілюстрацыйнае

З 1 па 31 сакавіка ахвотным бацькам можна падаць заяўку на наступны навучальны год для свайго дзіцяці ў муніцыпальнай сістэме рэгістрацыі з пазнакай «Мова — беларуская», «Школа — гімназія імя Ф. Скарыны».

На гэтым этапе перамоў з самакіраваннем Вільні для адкрыцця новых класаў і школы сістэме трэба бачыць рэальную колькасць заявак. Справа цяпер за бацькамі.

Ініцыятыва беларускіх бацькоў, са свайго боку, за паўгода свайго існавання зрабіла наступнае:

  • сабрала 1000 подпісаў за другую беларускую школу ў Вільні;

  • стварыла спіс патэнцыйных вучняў і настаўнікаў;
  • сустрэлася і перадала заяўку аб адкрыцці школы віцэ-мэру Вільні;

  • сустрэлася і вядзе перамовы з віцэ-мэрам Вільні адносна дадатковых паралеляў у наяўнай беларускай гімназіі, беларускіх групаў у дзіцячым садку і асобнага будынка пад школу;

  • сустрэлася з шэрагам іншых ключавых палітыкаў горада Вільні і Віленскага раёна, лабіруючы гэта пытанне;

  • сустрэлася з адміністрацыяй школы імя Скарыны і вядзе перамовы па пашырэнні;

  • сустрэлася з адміністрацыямі польскіх школ у Вільні адносна абмену вопытам;

  • склала і працуе над пашырэннем спісу вольных памяшканняў пад школу;

  • лабіруе замову копій усіх новых падручнікаў пасля рэформы на беларускай мове (дазволена заканадаўствам) у Міністэрстве асветы Літвы.

Чытайце таксама:

«Беларуская мова як бы на падкорцы». Блогерка абурылася, што яе сына не вучаць роднай мове ў школе

«Пачаў у вольны час думаць па-беларуску». Беларусы, якія дзесяцігоддзямі жывуць у эміграцыі, расказалі, як страцілі і аднаўлялі сувязь з беларушчынай

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

«Хай хто-небудзь ужо нарэшце скажа: трэба вывучаць беларускую як замежную мову»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
01.03.2024
Збіраюць заяўкі...беларусы? А іншым мова не патрэбна? Рускі свет бліжэй?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031