Знайсці
29.02.2024 / 22:41РусŁacБел

У Лідскім замку адкрылі інтэрактыўную залу, у якой экспанаты можна мацаць рукамі

Новая зала, дзе экспанаты можна мацаць рукамі, а некаторыя нават прымяраць, адкрылася ў Лідскім замку, паведамляе БелТА.

Фота Лідскага дзяржаўнага гісторыка-мастацкага музея

«Ідэя такой залы ляжала, што называецца, на паверхні, — падзяліліся ў ў Лідскім дзяржаўным гісторыка-мастацкім музеі. — Рэдкі наведвальнік не адчувае жадання дакрануцца да гістарычных артэфактаў. Але калі кожны пачне гэта рабіць, экспанаты доўга не пражывуць. Таму і выстаўляюцца ў музеях ўсім вядомыя таблічкі. Мы ж вырашылі пайсці ад адваротнага і даць гасцям магчымасць памацаць у зале ўсё, што прыцягвае погляд».

Новая зала будзе адкрытая не толькі для экскурсій. У ёй музейныя работнікі плануюць праводзіць заняткі і майстар-класы для дзяцей і дарослых. Спачатку цэлы тыдзень зала працавала ў тэставым рэжыме, а цяпер адкрытая афіцыйна.

Пры гэтым дадатковыя квіткі для наведвання гэтай залы набываць не трэба, яна даступная ўсім, хто бывае на замкавым двары.

Зала складаецца з двух частак, умоўна кажучы, мужчынскай і жаночай палоў, як гэта было даўней. У «жаночай» экспазіцыі прадстаўленыя рамёствы мінулых стагоддзяў і справы, якімі займалася гаспадыня дома. Гэта падрыхтоўка страў, ткацтва, пляценне, шыццё. На «мужчынскай» палове — кавальская і збройная справа, дрэваапрацоўка.

Да 8 сакавіка тут рыхтуюць арыгінальны праект «Інтэрактыўная гардэробная Сярэднявечча». Госці змогуць прымерыць старадаўнія ўборы, упрыгожванні і нават даспехі, якія даў для экспазіцыі мясцовы каваль. А ў красавіку стартуе цыкл музейных заняткаў «Раніца пачынаецца не з кавы, або Гігіена Сярэднявечча». Рыхтуецца таксама настольная гульня «Замак Гедыміна».

Інтэрактыўная экспазіцыя ў новай зале будзе пастаяннай, пры гэтым з цягам часу будзе папаўняцца.

Чытайце таксама:

Беларусаў запрашаюць на дабрачынныя экскурсіі, прысвечаныя Змітраку Бядулю

Аляксандр Саладуха стаў першым зорным госцем новага праекта музея Якуба Коласа

У Веткаўскім музеі новы дырэктар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930