Знайсці
29.02.2024 / 17:025РусŁacБел

Пакупнікі кватэр ад «Даны» трапілі ў пастку — не могуць аформіць жыллё ва ўласнасць. Як так?

Дзясяткі пакупнікоў кватэр у «Мінск Свеце» не могуць аформіць аплачаныя кватэры ва ўласнасць. Прычынай стаў прыняты ўладамі закон пра кампаніі з капіталам з «недружалюбных» краін, які нечакана ўдарыў не па тых.

Панарама з сайта забудоўшчыка «Мінск Свет»

У чым праблема

Людзі, якія купілі кватэры некалькі год таму ў «Даны» і ўжо цалкам за іх расплаціліся, не могуць іх аформіць на сябе. Аплачанае жыллё дагэтуль належыць не ім, а забудоўшчыку, апісвае сітуацыю «Анлайнер».

«У нейкі момант менеджар «Дана Астры», да якога мы звярнуліся па тлумачэнні, сказаў, што мы не адны такія. Маўляў, ёсць людзі, якія падаліся нават раней за нас, але так і не атрымалі пакуль дакументы», — дзялілася з выданнем жанчына, якая трапіла ў такую сітуацыю. 

«Увосень мінулага года быў прыняты ўказ (пераплецены з іншымі законамі), згодна з якім кампанія з замежным капіталам (са спісу недружалюбных краін) не можа проста так адчужаць сваю ўласнасць. Трэба заплаціць немаленькія адступныя — 25% ад рынкавай цаны. Выключэнняў ні для каго няма. У тым ліку для папулярнага забудоўшчыка.

Як вынік, мы ўсе завіслі. Куды б ні звярталася, адказ адзін — чакайце.

Хутка ўжо будзе паўгода, як я не магу распараджацца сваёй кватэрай — ні прадаць, ні падарыць, ні нават здаць. Ды і не мая яна па дакументах, а «Дана Астры». Забудоўшчык прапанаваў скасаваць дамову, калі нешта не задавальняе. Але грошы вернуць у беларускіх рублях, прычым па тым курсе, што быў паўтара года таму»,

— дзялілася з журналістамі іншая пакупніца.

Такія праблемы ёсць у «Мінск Свеце» і «Маяку Мінска».

Прычына — ва ўказе №326, прынятым у кастрычніку 2023 года (ён унёс змены ва ўказ №93 ад 2022 года). Згодна з ім, кампанія, дзе ёсць замежны капітал (уласнік з «недружалюбнай» дзяржавы), не мае права без спецыяльнага дазволу ўрада і ўзносу ў бюджэт распрадаваць сваю маёмасць. Замежныя забудоўшчыкі могуць прадаваць людзям пабудаванае жыллё толькі разам з выплатай 25%-га ўнёску. «Дана Астра» мае кіпрскіх уласнікаў.

Што кажуць у «Дана Астра»

«Дана Астра» пацвердзіла, што дадатковая ўмова з'явілася пасля прыняцця ўказа Лукашэнкі.

«Па наяўнай інфармацыі, у цяперашні час разглядаецца пытанне аб змене ўмоў дзяржрэгістрацыі здзелак па адчужэнні нерухомай маёмасці і пераходу права ўласнасці па дагаворах куплі-продажу нерухомай маёмасці ў сітуацыі, якая склалася. Прыняцце рашэння па гэтым пытанні чакаецца ў бліжэйшы час», — адказаў забудоўшчык журналістам.

Што кажуць улады

Сітуацыю пракаментавалі ў Міністэрстве эканомікі.

Там згадалі ўказ пра замежныя кампаніі і адзначылі, што дазволы на продаж маёмасці неабходна атрымліваць тым з іх, дзе доля замежнага капіталу большая за 25%. Гэты падыход плануюць захаваць і ў далейшым.

«Аднак, як паказала практыка, дадзенае патрабаванне ў асобных выпадках можа ўшчамляць інтарэсы нашых грамадзян», — заўважае Мінэканомікі.

«У прыватнасці, па дзеючых правілах замежны забудоўшчык мае права перадаваць грамадзянам пабудаванае і аплачанае імі жыллё выключна пасля атрымання адпаведнага дазволу і выплаты ўзносу. Толькі пасля гэтага можа ажыццяўляцца дзяржаўная рэгістрацыя пераходу права ўласнасці на нерухомую маёмасць, правоў на яго і здзелак з ім.

Урад трымае на кантролі гэтае пытанне. Міністэрствам эканомікі падрыхтаваны праект нарматыўнага прававога акта, прыняцце якога дазволіць вырашыць сітуацыю, якая склалася. Дакумент знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці», — адзначыў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
37
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
0
iбо нефiг/адказаць/
29.02.2024
К - Карма
0
О как/адказаць/
29.02.2024
Раньше просто кидали людей на долгостроях и отдельными домами, теперь можно кидать целыми районами и на уже построенном жилье. А ведь комрады уже заплатили полностью валютные кредиты с нехилыми процентами. И по факту теперь их хаты могут просто национализировать как имущество компании-резидента "недружественной" страны, а покупателям сказать - идите разбирайтесь с продавцом, почему он обанкротился и не может передать вам жильё. А дальше - с барского плеча так уж и быть, позволим вам тут жить на условиях арендного жилья, но без льгот. Кто не согласен - гуляй Вася и заселяем в хату мента или пускаем хату с молотка. Ну а что? Думали, что если кобылка цыганская рядом с руководством сидит, то зачосанный цыган не придумает как лохов кинуть? Ха-ха, ну-ну.
0
Вожыкі і кактус/адказаць/
29.02.2024
Купляюць кватэры ў замежных бандытаў, якіх крышуе нелегітымная ўлада, а потым дзівяцца, што там чамусьці "не да законаў" :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031