Знайсці
28.02.2024 / 13:216РусŁacБел

«Азаронак бранябойна стаяў, а Пуставы паплыў». Івулін пра гісторыю ў мінскім метро

Падчас стрыму на ютуб-канале BalaganOFF блогер Аляксандр Івулін падзяліўся гісторыяй, што адбылася з прапагандыстамі Азаронкам і Пуставым у вагоне мінскага метро.

Выпадак, пра які расказаў Аляксандр Івулін, адбыўся ў студзені 2021 года, у дзень, калі Аляксей Навальны вярнуўся ў Расію. Аляксандр разам з сябрамі ехаў у метро. У пераходзе паміж «Кастрычніцкай» і «Купалаўскай» яны ўбачылі Рыгора Азаронка і Яўгена Пуставога.

«Я думаю, трэба да іх падысці, нешта сказаць. Але хлопцы кажуць, не трэба. Я падышоў бліжэй да іх, каб чуць, што яны гавораць. Яны гавораць: «Сабралі масоўку. Нагналі амерыканцы, каб сустрэць Навальнага. Лялькаводы», — згадвае Івулін.

Сярод пасажыраў знайшліся людзі, якія змаглі выказаць прапагандыстам сваё меркаванне аб іх.

«Нейкі дзед і дзяўчына пачынаюць ім гаварыць, як ім не сорамна»,

— згадвае Івулін.

Рэакцыя прапагандыстаў на гэта была розная.

«Пуставы паплыў. Азаронак проста бранябойна стаяў і слухаў. Пасля ўвесь вагон пачынае ім пляскаць. Мы не можам нічога зрабіць, бо ўсе ў прававым полі. Гэта метро. Але сам факт таго, што Азаронак ужо тады, напачатку 2021-га, быў такі бранябойны. Стаяў спакойна. А па Пуставым было відаць, што ён па-сапраўднаму паплыў.

Проста ўяві — яны едуць і ўвесь вагон ім апладзіруе зразумела з якой інтанацыяй».

Чытайце яшчэ:

«Падкрэслена, пабачыўшы мяне з Азаронкам, пачынаюць размаўляць на беларускай мове». Прапагандыст Пуставы пабачыў пакуты ў вачах беларусаў 

Жыццёвыя прыгоды Яўгена Пуставога: чым вядомы прапагандыст СТБ

Былая супрацоўніца СТБ: Азаронак адным з першых скінуўся грашыма аператару на Акрэсціна, а Пуставы справаздачыўся маме, што паеў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
8
Ха-ха
14
Ого
6
Сумна
14
Абуральна
16
28.02.2024
І? У метро камеры. Тыя, хто зрабіў бы нешта "за межамі прававога поля", зараз сядзеў бы. А канапныя разумнікі заднім розумам і ў той сітуацыі павучалі б "чаго палез, сілы няроўныя".

Увогуле не разумею гэты наўна-нахабны папулізм "калі адзін варыянт не спрацаваў, значыць, абавязкова спрацаваў бы другі".
Нібыта ў нас была танкавая брыгада, якой маглі перамагчы і ўсе сілы карнікаў, і напад Расеі, а мы толькі сумняваліся, дазволіць ей змагацца ці не дазволіць.

0
нявеста Азаронка/адказаць/
28.02.2024
а Грыша расказаў пра гэта прызнанне ад народа ў сваіх підарачах?
0
Алег Г./адказаць/
29.02.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031